up bel mova 6 9kl

View up bel mova 6 9kl flipbook.

ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 29.07.2025 № 134 Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для V–ІХ класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання

2 ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ 1. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» (далей – вучэбная праграма) прызначана для вывучэння вучэбнага прадмета «Беларуская мова» ў V–IХ класах устаноў адукацыi, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыi. 2. Дадзеная вучэбная праграма разлiчана: у V–VI класах на 105 гадзiн (3 гадзiны на тыдзень), VII–VIII класах на 70 гадзiн (2 гадзiны на тыдзень), IХ класе – на 68 гадзiн (2 гадзiны на тыдзень). 3. Мэта навучання беларускай мове – фармiраванне ў вучняў сiстэмы ведаў пра мову i маўленне, навыкаў выкарыстання беларускай мовы ва ўсiх вiдах маўленчай дзейнасцi (чытанне, слуханне, гаварэнне, пiсьмо); развiццё камунiкатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай i мастацка-эстэтычнай культуры вучняў. 4. Задачы: моўнае i маўленчае развiццё вучняў на аснове засваення ведаў аб сiстэме беларускай мовы на ўсiх яе ўзроўнях (фанетычным, лексiчным, граматычным); валоданне нормамi беларускай лiтаратурнай мовы (арфаэпiчнымi, акцэнталагiчнымi, лексiчнымi, фразеалагiчнымi, словаўтваральнымi, марфалагiчнымi, сiнтаксiчнымi, арфаграфiчнымi i пунктуацыйнымi), правiламi функцыянавання моўных сродкаў у маўленнi, развiццё ўменняў карыстацца мовай у розных вiдах маўленчай дзейнасцi; фармiраванне i развiццё камунiкатыўных уменняў ствараць самастойныя выказваннi розных тыпаў, стыляў i жанраў маўлення ў вуснай i пiсьмовай формах на прапанаваную i самастойна выбраную тэму на аснове авалодання маўленчай тэорыяй i культурай маўлення, спосабамi перадачы думкi ў вуснай i пiсьмовай формах; фармiраванне маўленчай культуры вучняў на аснове засваення мовы як формы выражэння нацыянальнай культуры, узаемасувязi мовы i гiсторыi народа, нацыянальна-культурнай спецыфiкi беларускай мовы; развiццё здольнасцi карыстацца культуралагiчнымi звесткамi для забеспячэння паўнавартаснай камунiкацыi; фармiраванне сродкамi беларускай мовы сiстэмы агульначалавечых i нацыянальных iдэалаў, традыцый, звычаяў, каштоўнасцей беларускага народа, норм, якiя рэгулююць паводзiны асобы ў грамадстве. 5. На вучэбных занятках рэкамендуецца выкарыстоўваць разнастайныя метады навучання i выхавання: гутарку, самастойную работу, наглядныя метады, выкананне практыкаванняў, практычных работ i iншыя метады. З мэтай актывiзацыi пазнавальнай дзейнасцi вучняў выкарыстоўваюцца метады праблемнага навучання, iнтэрактыўныя,

3 эўрыстычныя, гульнявыя метады, дыскусii, метад праектаў i iншыя метады. Мэтазгодна спалучаць франтальныя, групавыя, парныя i iндывiдуальныя формы навучання, выкарыстоўваць такiя вiды ўрокаў, як урок-даследаванне, урок-практыкум, урок-экскурсiя, урок-гульня, iнтэграваны ўрок i iншыя вiды ўрокаў. Выбар форм i метадаў навучання i выхавання вызначаецца педагагiчным работнiкам самастойна на аснове мэт i задач вывучэння пэўнай тэмы, сфармуляваных у вучэбнай праграме патрабаванняў да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў з улiкам iх узроставых i iндывiдуальных асаблiвасцей. Работа па развiццi маўлення арганiзуецца на кожным уроку, пры вывучэннi ўсiх раздзелаў i тэм курса беларускай мовы. Вучэбная праграма прадугледжвае гадзiны толькi на пiсьмовыя кантрольныя i навучальныя работы, на напiсанне якiх адводзiцца асобны ўрок (асобныя ўрокi). Прыкладныя вiды дзейнасцi, якiя мэтазгодна выкарыстоўваць на вучэбных занятках па беларускай мове: чытанне тэкстаў, вызначэнне асноўных прымет тэксту (тэматычнае адзiнства, разгорнутасць, паслядоўнасць, звязнасць, завершанасць); выяўленне спосабу i сродкаў сувязi сказаў i частак тэксту; чытанне i аналiз тэкстаў розных стыляў, абгрунтаванне выбару моўных сродкаў у iх; выяўленне ў тэкстах вывучаных моўных адзiнак, вызначэнне iх сэнсава-граматычнай i стылiстычнай ролi ў тэкстах; выкананне розных вiдаў навучальных i кантрольных работ (дыктантаў, пераказаў, перакладаў, сачыненняў, тэставых работ i iншых вiдаў); складанне вучэбных паведамленняў на аснове матэрыялаў вучэбнага дапаможнiка (таблiц, схем, алгарытмаў), складанне плана тэксту, тэзiсаў, канспекта; самастойнае складанне таблiц, схем, алгарытмаў, апорных канспектаў для абагульнення i сiстэматызацыi вывучанага матэрыялу (пад кiраўнiцтвам педагагiчнага работнiка); удзел у дыспуце на маральна-этычную тэму; напiсанне самастойных тэкстаў пэўнага стылю i жанру, тэкстаў на адну тэму ў розных стылях; рэдагаванне тэкстаў розных стыляў, знаходжанне i выпраўленне маўленчых недахопаў, арфаграфiчных, пунктуацыйных i граматычных памылак. 6. Да прадметных вынiкаў вучэбнага прадмета «Беларуская мова» адносяцца моўная, маўленчая, камунiкатыўная, лiнгвакультуралагiчная i сацыякультурная кампетэнцыi. Моўная кампетэнцыя – валоданне ведамi аб сiстэме мовы на ўсiх яе ўзроўнях (фанетычным, лексiчным, граматычным), правiламi

4 функцыянавання моўных сродкаў у маўленнi; нормамi лiтаратурнай мовы. Маўленчая кампетэнцыя – валоданне спосабамi перадачы думкi сродкамi мовы ў вуснай i пiсьмовай формах, уменнямi карыстацца мовай у розных вiдах маўленчай дзейнасцi. Камунiкатыўная кампетэнцыя – валоданне вучнямi культурай маўлення, правiламi маўленчых зносiн i рознымi вiдамi маўленчай дзейнасцi; сфармiраванасць уменняў ствараць самастойныя вусныя i пiсьмовыя выказваннi розных тыпаў, стыляў i жанраў у адпаведнасцi з мэтамi i задачамi зносiн. Лiнгвакультуралагiчная кампетэнцыя – усведамленне вучнямi мовы як феномена культуры, у якiм знайшлi адбiтак яе праяўленнi, засваенне нацыянальна маркiраваных адзiнак беларускай мовы, развiццё здольнасцi адэкватна ўжываць iх у маўленнi, авалоданне мовай як сiстэмай захавання i перадачы каштоўнасцей культуры. Сацыякультурная кампетэнцыя – засваенне сацыяльных норм маўленчых паводзiн, культурных каштоўнасцей беларускага народа i агульначалавечых каштоўнасцей, iдэалаў, традыцый, звычаяў, якiя рэгулююць узаемадзеянне i паводзiны людзей у грамадстве, фармiраванне здольнасцi карыстацца культуразнаўчымi звесткамi ў працэсе маўленчых зносiн, развiццё сродкамi мовы iнтэлектуальнай, камунiкатыўнай, духоўна- маральнай, грамадзянскай культуры вучняў. Да метапрадметных вынiкаў асваення зместу вучэбнага прадмета «Беларуская мова» адносяцца гатоўнасць вучня да вучэбна-пазнавальнай дзейнасцi, засваенне ўнiверсальных вучэбных дзеянняў i мiжпрадметных паняццяў, у тым лiку: ажыццяўленне прыёмаў разумовай дзейнасцi на адпаведным узроставым асаблiвасцям узроўнi: уменне аналiзаваць i сiнтэзаваць, аперыраваць паняццямi, рабiць абагульненнi, устанаўлiваць аналогii i прычынна-вынiковыя сувязi, класiфiкаваць, рабiць вывады i падагульненнi; здольнасць пiсьменна i аргументавана выкладаць свае думкi ў вуснай i пiсьмовай форме; адстойваць i абгрунтоўваць свой пункт гледжання; уменне свядома выкарыстоўваць маўленчыя сродкi для ажыццяўлення камунiкацыi; наяўнасць сфармiраваных навыкаў усвядомленага чытання тэкстаў розных стыляў i жанраў; уменне выкарыстоўваць розныя крынiцы iнфармацыi з вучэбна- пазнавальнымi мэтамi, працаваць з тэкставай i графiчнай iнфармацыяй, вылучаць галоўнае; рацыянальна i бяспечна выкарыстоўваць iнфармацыйныя камунiкацыйныя тэхналогii пры рашэннi рознага роду задач; крытычна ацэньваць i iнтэрпрэтаваць iнфармацыю, якая змяшчаецца ў розных крынiцах;

5 праяўленне цiкавасцi да вучэбна-даследчай i праектнай дзейнасцi, здольнасць i гатоўнасць да самастойнай творчай дзейнасцi. Да асобасных адукацыйных вынiкаў належаць: валоданне беларускай мовай як сродкам пазнання свету, далучэння да культуры як сiстэмы каштоўнасцей i норм паводзiн; валоданне пачуццём патрыятызму, грамадзянскасцi; захаванне нацыянальнай iдэнтычнасцi ў полiкультурным соцыуме; дэманстрацыя ўстойлiвай цiкавасцi да самастойнай дзейнасцi, самапазнання, самаразвiцця; здольнасць да супрацоўнiцтва i камунiкацыi ў розных сiтуацыях i ўмовах маўленчых зносiн. ГЛАВА 2 ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА. АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННI ДА ВЫНIКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦI ВУЧНЯЎ V клас (структурны элемент «V клас» страціў сілу з 01.09.2026) VI клас (105 гадзiн на год, 3 гадзiны на тыдзень; з iх 16 гадзiн – на кантрольныя i навучальныя пiсьмовыя работы, на напiсанне якiх адводзяцца асобныя ўрокi; 2 гадзiны рэзервовыя) Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа (1 гадзiна) Беларуская мова як адлюстраванне нацыянальнага бачання свету. Лiтаратурная мова i народныя гаворкi. Вiды дзейнасцi: чытанне тэкстаў, адказы на пытаннi, пераказ тэкстаў на тэму «Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа». Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Мець уяўленне: пра асаблiвасцi лiтаратурнай i дыялектнай форм мовы. Умець: адрознiваць лiтаратурную мову ад народных гаворак; пераказваць прачытаныя тэксты на тэму «Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа», ствараць уласныя выказваннi пра самабытнасць беларускай мовы. Валодаць: нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры стварэннi ўласных

6 выказванняў. Тэкст (2 гадзiны) Тэкст i яго асноўныя прыметы: тэматычнае адзiнства, разгорнутасць, паслядоўнасць, звязнасць (спосабы i сродкi сувязi), завершанасць (паглыбленне). Падтэмы тэксту. Ключавыя (апорныя) словы i сказы ў тэксце. Паглыбленне паняцця пра апавяданне, апiсанне i разважанне. Вiды дзейнасцi: чытанне тэкстаў-апавяданняў, тэкстаў-апiсанняў i тэкстаў-разважанняў, асэнсаванне асаблiвасцей разгортвання думкi ў iх; вызначэнне тыпаў маўлення, выяўленне кампазiцыйных асаблiвасцей тэкстаў розных тыпаў. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: прыметы тэксту, тыпы маўлення (апавяданне, апiсанне, разважанне). Умець: вызначаць прыметы тэксту, тэму i асноўную думку тэксту, даваць яму загаловак; дзялiць на лагiчныя часткi, вызначаць апорныя словы i сказы; вызначаць тып тэксту i складаць яго кампазiцыйную схему; выяўляць кампазiцыйныя асаблiвасцi тэкстаў розных тыпаў маўлення; адрознiваць тэксты-апавяданнi, тэксты-апiсаннi i тэксты-разважаннi; пераказваць прачытаныя тэксты-апавяданнi, тэксты-апiсаннi i тэксты-разважаннi, ствараць уласныя тэксты розных тыпаў маўлення. Валодаць: нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры стварэннi ўласных выказванняў розных тыпаў маўлення. Паўтарэнне вывучанага ў V класе (3 гадзiны) Словазлучэнне i сказ. Знакi прыпынку ў простых i складаных сказах. Гукi беларускай мовы, iх вымаўленне i абазначэнне на пiсьме. Слова, яго лексiчнае значэнне. Вiды дзейнасцi: вызначэнне ў сказах граматычных асноў, словазлучэнняў; складанне i iнтанаванне розных тыпаў сказаў, стварэнне з iмi ўласных выказванняў; чытанне тэкстаў мастацкага стылю, вызначэнне iх мэтанакiраванасцi, жанру i асаблiвасцей будовы; запiс слоў i сказаў пад

7 дыктоўку; вызначэнне ў тэкстах адназначных i мнагазначных слоў, слоў з прамым i пераносным значэннем, тлумачэнне iх значэння; адрозненне сiнонiмаў, антонiмаў, правiльнае iх ужыванне ў маўленнi. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: будову словазлучэння i сказа; правiлы пастаноўкi знакаў прыпынку ў простых i складаных сказах; фанетычную сiстэму беларускай мовы, суадносiны памiж гукамi i лiтарамi; прыметы адназначных i мнагазначных слоў, сiнонiмаў, антонiмаў, амонiмаў. Умець: абгрунтоўваць пастаноўку знакаў прыпынку ў сказах; тлумачыць лексiчнае значэнне слоў, адрознiваць словы i iх формы; вызначаць у тэкстах адназначныя i мнагазначныя словы, словы з прамым i пераносным значэннем, тлумачыць iх значэнне; адрознiваць сiнонiмы, антонiмы, правiльна iх ужываць у маўленнi; правiльна перадаваць гукi пры чытаннi i на пiсьме; карыстацца рознымi вiдамi слоўнiкаў; ствараць уласныя выказваннi з выкарыстаннем адназначных i мнагазначных слоў, слоў з прамым i пераносным значэннем, сiнонiмаў, антонiмаў, амонiмаў. Валодаць: нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры стварэннi ўласных выказванняў. Стылi маўлення (3 гадзiны) Маўленчая сiтуацыя i яе прыметы. Стылi маўлення (паўтарэнне). Афiцыйны стыль маўлення, яго жанры, сфера выкарыстання. Публiцыстычны стыль, яго жанры, сфера выкарыстання. Вiды дзейнасцi: чытанне i аналiз тэкстаў афiцыйнага i публiцыстычнага стыляў; напiсанне афiцыйных папер (адрас на канверце, аб’ява аб занятках гуртка, правядзеннi сходу); падрыхтоўка вусных i пiсьмовых вiншаванняў; напiсанне лiстоў. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: прыметы маўленчай сiтуацыi, характэрныя прыметы афiцыйнага i публiцыстычнага стыляў. Умець:

8 выяўляць у тэкстах прыметы афiцыйнага i публiцыстычнага стыляў; абгрунтоўваць прыналежнасць тэксту да пэўнага стылю маўлення; пiсаць афiцыйныя паперы (адрас на канверце, аб’ява аб занятках гуртка, правядзеннi сходу), лiсты; рыхтаваць вусныя i пiсьмовыя вiншаваннi. Валодаць: нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры напiсаннi афiцыйных папер, лiстоў, падрыхтоўцы вусных i пiсьмовых вiншаванняў. ГРАМАТЫКА Склад слова. Словаўтварэнне i арфаграфiя (18 гадзiн, з iх 2 гадзiны – на кантрольную пiсьмовую работу) Марфемная будова слова. Аснова i канчатак. Нулявы канчатак. Корань слова (паўтарэнне). Аднакаранёвыя словы i формы аднаго i таго слова. Прыстаўка i суфiкс як значымыя часткi слова. Чаргаванне зычных i галосных у аснове. Правапiс прыставак, якiя заканчваюцца на зычны (паўтарэнне). Правапiс i, й, ы пасля прыставак. Утварэнне слоў. Утваральная аснова (азнаямленне). Спосабы ўтварэння слоў: прыставачны, суфiксальны, прыставачна-суфiксальны; складанне слоў i асноў. Утварэнне i правапiс складаных слоў. Складанаскарочаныя словы (азнаямленне). Кантрольны падрабязны пераказ апавядальнага тэксту. Вiды дзейнасцi: чытанне тэкстаў, выяўленне ў iх аднакаранёвых слоў i форм аднаго i таго слова, вызначэнне сэнсавай ролi марфем; групоўка слоў па значэннi кораня, суфiкса, прыстаўкi; запiс слоў з графiчным абазначэннем марфем; тлумачэнне спосабу ўтварэння слоў, падбор аднакаранёвых слоў, складанне з iмi сказаў i тэкстаў; разбор слоў па саставе; праца з марфемным i словаўтваральным слоўнiкамi; пераклад тэкстаў з рускай мовы на беларускую з захаваннем зместу i моўных асаблiвасцей; вусны i пiсьмовы падрабязны пераказ апавядальнага тэксту. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: значымыя часткi слова – марфемы; спосабы ўтварэння слоў. Умець: выдзяляць у словах значымыя часткi – марфемы, аснову; адрознiваць аднакаранёвыя словы i формы аднаго i таго слова; групаваць словы па

9 значэннi кораня, суфiкса i прыстаўкi; разбiраць словы па саставе, графiчна абазначаць марфемы; рабiць словаўтваральны разбор; тлумачыць спосаб утварэння i вызначаць сродкi ўтварэння слоў; адрознiваць спосабы ўтварэння слоў; выкарыстоўваць аднакаранёвыя словы як сродак сувязi сказаў у тэксце; карыстацца марфемным i словаўтваральным слоўнiкамi; перакладаць тэксты з рускай мовы на беларускую з захаваннем зместу i моўных асаблiвасцей; вусна i пiсьмова падрабязна пераказваць апавядальныя тэксты. Валодаць: нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры перакладзе тэкстаў з рускай мовы на беларускую, пераказе апавядальнага тэксту. МАРФАЛОГIЯ I АРФАГРАФIЯ Самастойныя i службовыя часцiны мовы (1 гадзiна) Самастойныя i службовыя часцiны мовы. Вiды дзейнасцi: чытанне тэкстаў, выяўленне ў iх самастойных i службовых часцiн мовы; вызначэнне граматычных прымет вывучаных часцiн мовы. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: асновы падзелу слоў на самастойныя i службовыя часцiны мовы. Умець: выяўляць у сказах, тэксце самастойныя i службовыя часцiны мовы, абгрунтоўваць прыналежнасць вывучаных часцiн мовы да самастойных; ствараць уласныя выказваннi з выкарыстаннем слоў розных часцiн мовы. Валодаць: нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры стварэннi ўласных выказванняў. Назоўнiк (27 гадзiн, з iх 5 гадзiн – на навучальныя i кантрольную пiсьмовыя работы) Назоўнiк як часцiна мовы: агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчная роля. Пачатковая форма. Агульныя i ўласныя назоўнiкi. Правапiс уласных назваў (практычна). Назоўнiкi адушаўлёныя i

10 неадушаўлёныя. Назоўнiкi канкрэтныя, абстрактныя, зборныя, рэчыўныя. Род назоўнiкаў. Несупадзенне роду некаторых назоўнiкаў у беларускай i рускай мовах. Лiк назоўнiкаў. Назоўнiкi, якiя маюць форму толькi адзiночнага цi толькi множнага лiку. Несупадзенне лiку некаторых назоўнiкаў у беларускай i рускай мовах. Склон назоўнiкаў. Асновы назоўнiкаў. Асаблiвасцi правапiсу канчаткаў назоўнiкаў 1-га скланення (у давальным i месным склонах адзiночнага лiку). Асаблiвасцi правапiсу канчаткаў назоўнiкаў 2-га скланення (у родным i месным склонах адзiночнага лiку). Асаблiвасцi правапiсу канчаткаў назоўнiкаў 3-га скланення (у творным склоне адзiночнага лiку). Правапiс канчаткаў назоўнiкаў у множным лiку (у родным i творным склонах). Скланенне назоўнiкаў, якiя абазначаюць iмёны, прозвiшчы i назвы населеных пунктаў на -оў, -ёў, -еў, -аў, -ын, -iн. Рознаскланяльныя назоўнiкi. Нескланяльныя назоўнiкi. Спосабы ўтварэння назоўнiкаў. Правапiс назоўнiкаў з суфiксамi -ак-, -ык, -iк, -ачк-, -ечк-; мяккi знак перад суфiксамi -к-, -чык- i ў суфiксах -аньк-, -еньк-. Складаныя назоўнiкi, iх правапiс. Правапiс не (ня), нi з назоўнiкамi. Кантрольны дыктант. Навучальны сцiслы пераказ апавядальных тэкстаў. Навучальнае сачыненне-апавяданне ў мастацкiм стылi па апорных словах. Вiды дзейнасцi: вусныя i пiсьмовыя практыкаваннi на ўжыванне назоўнiкаў, лiк i род якiх у беларускай i рускай мовах не супадаюць, дапасаванне да iх прыметнiкаў; складанне i запiс сказаў з назоўнiкамi, якiя абазначаюць людзей па прафесii, нацыянальнай прыналежнасцi i iншых прыметах; выяўленне ў тэкстах назоўнiкаў 1, 2, 3-га скланення, тлумачэнне правапiсу канчаткаў; складанне спiсаў вучняў i назваў населеных пунктаў сваёй мясцовасцi; чытанне тэкстаў мастацкага стылю, выяўленне ў iх слоў з вывучанымi суфiксамi, тлумачэнне iх значэння; марфалагiчны разбор назоўнiкаў; стварэнне паведамленняў на лiнгвiстычную тэму пра назоўнiк як часцiну мовы на аснове таблiц i схем; стварэнне тэкстаў-апавяданняў у мастацкiм стылi па апорных словах; сцiслы пераказ тэксту. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчную ролю назоўнiкаў, асаблiвасцi правапiсу назоўнiкаў 1, 2 i 3-га скланенняў,

11 рознаскланяльных i нескланяльных назоўнiкаў, правапiс суфiксаў i канчаткаў назоўнiкаў; спосабы ўтварэння назоўнiкаў. Умець: распазнаваць назоўнiкi ў пачатковай форме i ва ўскосных склонах на аснове iх сэнсавых, марфалагiчных i сiнтаксiчных прымет; абгрунтоўваць правапiс суфiксаў i канчаткаў назоўнiкаў; скланяць назоўнiкi; вызначаць сэнсава-граматычную i стылiстычную ролю назоўнiкаў у тэкстах; рабiць марфалагiчны разбор назоўнiкаў; правiльна ўтвараць i ўжываць у вусным i пiсьмовым маўленнi назоўнiкi розных лексiка-семантычных груп; правiльна выкарыстоўваць назоўнiкi ў спалучэннi з дзеясловамi i прыметнiкамi; выкарыстоўваць нескланяльныя назоўнiкi, назоўнiкi- сiнонiмы i назоўнiкi-антонiмы ў вусных i пiсьмовых выказваннях; карыстацца назоўнiкамi ў якасцi тэкстаўтваральнага сродку, а таксама з улiкам стылявой прыналежнасцi тэксту; складаць сказы з назоўнiкамi пэўных семантычных груп; ствараць тэксты-апавяданнi ў мастацкiм стылi па апорных словах; сцiсла пераказваць тэксты. Валодаць: нормамi правапiсу назоўнiкаў розных разрадаў, нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры сцiслым пераказе тэксту, стварэннi ўласных тэкстаў-апавяданняў мастацкага стылю. Прыметнiк (19 гадзiн, з iх 4 гадзiны – на навучальныя пiсьмовыя работы) Прыметнiк як часцiна мовы: агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчная роля. Пачатковая форма. Якасныя, адносныя i прыналежныя прыметнiкi. Ступенi параўнання якасных прыметнiкаў, iх утварэнне i ўжыванне. Скланенне якасных, адносных i прыналежных прыметнiкаў. Асноўныя спосабы ўтварэння прыметнiкаў. Прыметнiкi з суфiксамi ацэнкi, сфера iх ужывання, правапiс. Прыметнiкi з суфiксам -ск-, iх правапiс. Правапiс -н-, -нн- у прыметнiках. Утварэнне i правапiс складаных прыметнiкаў. Правапiс не (ня) з прыметнiкамi. Складаны план. Навучальны падрабязны пiсьмовы пераказ мастацкага тэксту з элементамi апiсання рэчаў, жывёл або памяшкання па складаным плане. Навучальнае сачыненне-апавяданне з апiсаннем прымет рэчаў, жывёл або памяшкання. Вiды дзейнасцi: чытанне мастацкiх, навуковых i афiцыйных тэкстаў, вызначэнне ў iх ролi прыметнiкаў; пашырэнне тэксту прыметнiкамi,

12 вызначэнне iх сэнсава-стылiстычнай ролi; запiс прыметнiкаў у патрэбнай форме, дапасаванне iх да назоўнiкаў у родзе, лiку i склоне; практыкаваннi на ўтварэнне форм ступеней параўнання, прыметнiкаў з суфiксамi ацэнкi, -ск-; пашырэнне тэксту прыметнiкамi, вызначэнне iх сэнсава-стылiстычнай ролi; марфалагiчны разбор прыметнiкаў; стварэнне паведамленняў на лiнгвiстычную тэму аб прыметнiку як часцiне мовы на аснове таблiц i схем; пераказ мастацкiх тэкстаў з апiсаннем прымет рэчаў, жывёл або памяшкання па складаным плане; стварэнне ўласных тэкстаў-апавяданняў з апiсаннем прымет рэчаў, жывёл або памяшкання. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчную ролю прыметнiкаў, асаблiвасцi скланення якасных, адносных i прыналежных прыметнiкаў, асноўныя спосабы iх утварэння, асаблiвасцi ўжывання поўнай i кароткай форм прыметнiкаў, правапiс прыметнiкаў. Умець: распазнаваць прыметнiкi ў пачатковай форме i ва ўскосных склонах на аснове iх сэнсавых, марфалагiчных i сiнтаксiчных прымет; правiльна ўтвараць формы ступеней параўнання, прыметнiкi з суфiксамi ацэнкi, -ск-; адрознiваць якасныя, адносныя i прыналежныя прыметнiкi; скланяць прыметнiкi; вызначаць сэнсава-граматычную i стылiстычную ролю прыметнiкаў у тэкстах; рабiць марфалагiчны разбор прыметнiкаў; правiльна ўжываць формы ступеней параўнання прыметнiкаў (смялейшы за ...; прыгажэйшы, чым ...; найсмялейшы з ...; самы смелы сярод ...); правiльна ўжываць прыметнiкi ў спалучэннях з назоўнiкамi, якiя абазначаюць асоб мужчынскага i жаночага полу (механiк, заатэхнiк, дырэктар), у спалучэннi з назоўнiкамi агульнага роду (плакса, сiрата); правiльна ўжываць адносныя i прыналежныя прыметнiкi ў пераносным значэннi; карыстацца назоўнiкамi ў якасцi тэкстаўтваральнага сродку, а таксама з улiкам стылявой прыналежнасцi тэксту; вусна i пiсьмова пераказваць мастацкiя тэксты з апiсаннем прымет рэчаў, жывёл або памяшкання па складаным плане; ствараць тэксты-апавяданнi з апiсаннем прымет рэчаў, жывёл або памяшкання. Валодаць: нормамi правапiсу прыметнiкаў розных разрадаў, нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры пераказе тэкстаў, стварэннi ўласных апавяданняў з элементамi апiсання. Лiчэбнiк

13 (13 гадзiн, з iх 2 гадзiны – на кантрольную пiсьмовую работу) Лiчэбнiк як часцiна мовы: агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчная роля. Лiчэбнiкi колькасныя i парадкавыя. Простыя, складаныя i састаўныя колькасныя лiчэбнiкi, iх скланенне, ужыванне i правапiс. Скланенне, ужыванне i правапiс парадкавых лiчэбнiкаў. Скланенне, ужыванне i правапiс дробавых i зборных лiчэбнiкаў. Кантрольны падрабязны пераказ апавядальнага тэксту. Вiды дзейнасцi: падзел тэксту на сэнсавыя часткi, складанне плана; вызначэнне ў тэксце лiчэбнiкаў, розных па значэннi i саставе; запiс лiчэбнiкаў у патрэбнай склонавай форме; складанне сказаў з лiчэбнiкамi пры абазначэннi даты, свята, прыблiзнай колькасцi; параўнанне вымаўлення некаторых лiчэбнiкаў у беларускай i рускай мовах; марфалагiчны разбор лiчэбнiкаў; пераклад з рускай мовы на беларускую тэкстаў навуковага стылю; вусны i пiсьмовы пераказ апавядальнага тэксту. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчную ролю лiчэбнiкаў, падзел лiчэбнiкаў паводле значэння, граматычных прымет i складу, правапiс лiчэбнiкаў. Умець: распазнаваць лiчэбнiкi ў пачатковай форме i ва ўскосных склонах на аснове iх сэнсавых, марфалагiчных i сiнтаксiчных прымет; адрознiваць парадкавыя, колькасныя (дробавыя, зборныя) лiчэбнiкi, простыя, складаныя i састаўныя лiчэбнiкi; скланяць лiчэбнiкi; вызначаць сэнсава- граматычную i стылiстычную ролю лiчэбнiкаў у тэкстах; рабiць марфалагiчны разбор лiчэбнiкаў; правiльна ўтвараць склонавыя формы колькасных (зборных i дробавых) лiчэбнiкаў; правiльна вымаўляць i пiсаць лiчэбнiкi ад адзiнаццацi да дзевятнаццацi, а таксама пяцьдзясят, шэсцьдзясят, семдзесят, восемдзесят; спалучаць з назоўнiкамi лiчэбнiкi два, дзве, двое, абодва, абедзве; тры, трое; чатыры, чацвёра; паўтара, паўтары; правiльна карыстацца лiчэбнiкамi пры абазначэннi даты, свята, прыблiзнай колькасцi; карыстацца лiчэбнiкамi ў якасцi тэкстаўтваральнага сродку, а таксама з улiкам стылявой прыналежнасцi тэксту; перакладаць з рускай мовы на беларускую тэксты навуковага стылю; вусна i пiсьмова пераказваць апавядальныя тэксты. Валодаць: нормамi правапiсу лiчэбнiкаў розных разрадаў, нормамi беларускай

14 лiтаратурнай мовы пры перакладзе з рускай мовы на беларускую тэкстаў навуковага стылю; вусным i пiсьмовым пераказе апавядальных тэкстаў. Займеннiк (14 гадзiн, з iх 3 гадзiны – на навучальную i кантрольную пiсьмовыя работы) Займеннiк як часцiна мовы: агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчная роля. Пачатковая форма. Разрады займеннiкаў па значэннi (азнаямленне). Змяненне займеннiкаў, iх утварэнне i правапiс. Кантрольны дыктант. Навучальнае сачыненне-апiсанне родных мясцiн. Вiды дзейнасцi: чытанне тэкстаў, выяўленне ў iх займеннiкаў i словазлучэнняў з займеннiкамi, абгрунтаванне мэтазгоднасцi ўжывання; запiс займеннiкаў у патрэбнай склонавай форме; марфалагiчны разбор займеннiкаў; складанне сказаў (тэкстаў) з выкарыстаннем асабовых займеннiкаў у адпаведнасцi з этычнымi нормамi; складанне тэкстаў з апiсаннем родных мясцiн. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчную ролю займеннiкаў, правапiс займеннiкаў. Умець: распазнаваць займеннiкi ў пачатковай форме i ва ўскосных склонах на аснове iх сэнсавых, марфалагiчных i сiнтаксiчных прымет; правiльна вымаўляць i пiсаць займеннiкi розных разрадаў; вызначаць сэнсава- граматычную i стылiстычную ролю займеннiкаў у тэкстах; рабiць марфалагiчны разбор займеннiкаў; правiльна ўтвараць i ўжываць займеннiкi розных разрадаў ва ўласным вусным i пiсьмовым маўленнi; выкарыстоўваць асабовыя займеннiкi ў адпаведнасцi з этычнымi нормамi; карыстацца займеннiкамi ў якасцi тэкстаўтваральнага сродку, а таксама з улiкам стылявой прыналежнасцi тэксту; выкарыстоўваць займеннiкi як сродак сувязi сказаў i частак тэксту; ствараць тэксты з апiсаннем родных мясцiн. Валодаць: нормамi правапiсу займеннiкаў розных разрадаў, нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры стварэннi тэкстаў з апiсаннем родных мясцiн.

15 Падагульненне i сiстэматызацыя вывучанага за год (2 гадзiны) Асноўныя марфалагiчныя прыметы вывучаных часцiн мовы. Вiды дзейнасцi: размеркаванне слоў у адпаведнасцi з iх часцiнамоўнай прыналежнасцю; вызначэнне пачатковай формы слоў вывучаных часцiн мовы; утварэнне пэўных форм слоў; пераклад слоў (словазлучэнняў, сказаў, тэкстаў) з рускай мовы на беларускую; падбор прыметнiкаў да назоўнiкаў; марфалагiчны разбор вывучаных часцiн мовы. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчную ролю, правапiс вывучаных часцiн мовы. Умець: распазнаваць вывучаныя часцiны мовы ў пачатковай i iншых формах на аснове iх сэнсавых, марфалагiчных i сiнтаксiчных прымет; правiльна вымаўляць i пiсаць вывучаныя часцiны мовы ў адпаведнасцi з правiламi ўтварэння i правапiсу; вызначаць сэнсава-граматычную i стылiстычную ролю вывучаных часцiн мовы ў тэкстах, рабiць iх марфалагiчны разбор; правiльна ўтвараць i ўжываць вывучаныя часцiны мовы ва ўласным вусным i пiсьмовым маўленнi; ствараць вусныя i пiсьмовыя выказваннi розных тыпаў i стыляў маўлення; перакладаць словы (словазлучэннi, сказы, тэксты) з рускай мовы на беларускую. Валодаць: нормамi ўтварэння i правапiсу вывучаных часцiн мовы; вывучанымi нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры стварэннi ўласных выказванняў у вуснай i пiсьмовай формах. VII клас (70 гадзiн на год, 2 гадзiны на тыдзень, з iх 17 гадзiн – на кантрольныя i навучальныя пiсьмовыя работы, на напiсанне якiх адводзяцца асобныя ўрокi; 1 гадзiна рэзервовая) Валоданне лiтаратурнай мовай – асноўны паказчык культуры чалавека (1 гадзiна) Нормы сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы. Маўленчы этыкет. Вiды дзейнасцi: чытанне тэкстаў з захаваннем арфаэпiчных i акцэнталагiчных норм беларускай лiтаратурнай мовы; пiсьмовае

16 афармленне тэкстаў з захаваннем асноўных норм беларускай лiтаратурнай мовы; падбор слоў i выразаў да сiтуацый у адпаведнасцi з правiламi маўленчага этыкету; удзел у дыялогах з выкарыстаннем слоў i выразаў маўленчага этыкету. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: асноўныя нормы сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы, правiлы маўленчага этыкету. Умець: адрознiваць нормы беларускай лiтаратурнай мовы. Валодаць: нормамi сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы ва ўласным вусным i пiсьмовым маўленнi; захоўваць правiлы маўленчага этыкету. Тэкст (2 гадзiны) Тэкст i яго асноўныя прыметы. Спосабы i сродкi сувязi сказаў i частак тэксту. Паглыбленне паняцця пра разважанне як тып маўлення. Вiды дзейнасцi: чытанне тэкстаў, вызначэнне асноўных прымет тэксту (тэматычнае адзiнства, разгорнутасць, паслядоўнасць, звязнасць, завершанасць); выяўленне спосабу i сродкаў сувязi сказаў i частак тэксту; удзел у дыспуце на маральна-этычную тэму. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: прыметы тэксту, спосаб i сродкi сувязi сказаў у тэксце. Умець: вызначаць прыметы тэксту, спосаб i сродкi сувязi сказаў i частак тэксту; ствараць вусныя i пiсьмовыя выказваннi рознай жанрава- стылiстычнай прыналежнасцi з выкарыстаннем слоў розных часцiн мовы ў якасцi сродкаў сувязi сказаў у тэксце; прымаць удзел у дыспуце на маральна-этычную тэму. Валодаць: нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры стварэннi вусных i пiсьмовых выказванняў, удзеле ў дыспуце на маральна-этычную тэму.

17 Паўтарэнне вывучанага ў V–VI класах (2 гадзiны) Назоўнiк, прыметнiк, займеннiк, лiчэбнiк як часцiны мовы, iх граматычныя прыметы. Будова слова. Словаўтварэнне вывучаных часцiн мовы. Вiды дзейнасцi: аналiз тэкстаў розных стыляў i жанраў, абгрунтаванне мэтазгоднасцi ўжывання ў iх моўных сродкаў з улiкам маўленчай сiтуацыi; вызначэнне граматычных прымет вывучаных часцiн мовы; стварэнне паведамленняў на лiнгвiстычную тэму пра вывучаныя часцiны мовы на аснове таблiц i схем; стварэнне ўласных выказванняў з мэтазгодным выкарыстаннем слоў розных часцiн мовы. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: граматычныя прыметы, асноўныя спосабы словаўтварэння вывучаных часцiн мовы. Умець: распазнаваць у тэксце назоўнiкi, прыметнiкi, лiчэбнiкi, займеннiкi, даваць iм граматычную характарыстыку; абгрунтоўваць мэтазгоднасць ужывання моўных сродкаў з улiкам маўленчай сiтуацыi; вызначаць граматычныя прыметы вывучаных часцiн мовы. Валодаць: марфалагiчнымi моўнымi сродкамi для стварэння ўласных выказванняў. Стылi маўлення (1 гадзiна) Паглыбленне паняцця пра стылi маўлення. Стылеўтваральная роля вывучаных часцiн мовы. Вiды дзейнасцi: чытанне i аналiз тэкстаў розных стыляў, абгрунтаванне выбару моўных сродкаў у iх; стварэнне вусных i пiсьмовых выказванняў, выяўленне сэнсава-стылiстычнай ролi слоў розных часцiн мовы. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: характэрныя прыметы стыляў маўлення; мець уяўленне пра стылеўтваральную ролю вывучаных часцiн мовы.

18 Умець: вызначаць ролю вывучаных часцiн мовы ў стварэннi тэкстаў розных стыляў маўлення; абгрунтоўваць выбар моўных сродкаў у тэкстах рознай стылявой прыналежнасцi; ствараць вусныя i пiсьмовыя выказваннi з улiкам стылеўтваральнай ролi слоў розных часцiн мовы. Валодаць: нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры стварэннi вусных i пiсьмовых выказванняў. Дзеяслоў (14 гадзiн, з iх 3 гадзiны – на кантрольную i навучальную пiсьмовыя работы) Дзеяслоў як часцiна мовы: агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчная роля. Правапiс не (ня) з дзеясловамi. Неазначальная форма дзеяслова, яе сiнтаксiчная роля. Асабовыя i безасабовыя, пераходныя i непераходныя, зваротныя i незваротныя дзеясловы (азнаямленне). Трываннi дзеяслова. Правапiс дзеясловаў з суфiксамi -ава- (-ява-), -ыва- (-iва-), -ва-. Лады дзеяслова (абвесны, умоўны, загадны). Абвесны лад. Часы дзеяслова, утварэнне i ўжыванне часавых форм дзеяслова. Змяненне дзеясловаў I i II спражэнняў. Рознаспрагальныя дзеясловы. Спосабы ўтварэння дзеясловаў. Кантрольны дыктант. Навучальны пераказ тэксту з заменай часу дзеясловаў. Вiды дзейнасцi: выяўленне ў тэкстах асабовых, безасабовых i зваротных дзеясловаў, дзеяслоўных словазлучэнняў, вызначэнне сэнсава- граматычнай i стылiстычнай ролi дзеясловаў у тэкстах; аналiз ужывання дзеясловаў у тэкстах-апiсаннях i тэкстах-апавяданнях; апiсанне моўных з’яў, знаходжанне апiсанняў у тэкстах навуковага стылю; чытанне i аналiз тэкстаў з дзеясловамi прошлага часу пры назоўнiках, якiя абазначаюць прафесii, пасады, званнi; пераказ тэксту з заменай часу дзеясловаў; марфалагiчны разбор дзеясловаў. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчную ролю дзеясловаў.

19 Умець: распазнаваць дзеясловы ў тэксце на аснове iх сэнсавых, марфалагiчных i сiнтаксiчных прымет; суадносiць дзеясловы з аднакаранёвымi словамi iншых часцiн мовы; вызначаць сэнсава-граматычную i стылiстычную ролю дзеясловаў у тэкстах; рабiць марфалагiчны разбор дзеясловаў; правiльна пiсаць дзеясловы ўмоўнага ладу, суфiксы -ава- (-ява-), -ыва- (-iва-), -ва- у дзеясловах, асабовыя канчаткi дзеясловаў, не (ня) з дзеясловамi; правiльна ўтвараць i ўжываць у вусным i пiсьмовым маўленнi формы ладу i часу дзеясловаў; ужываць дзеясловы ў прамым i пераносным значэннi; карыстацца дзеясловамi-сiнонiмамi i дзеясловамi-антонiмамi; правiльна ўжываць у сказах дзеясловы прошлага часу пры назоўнiках, якiя абазначаюць прафесii, пасады, званнi; карыстацца дзеясловамi ў якасцi тэкстаўтваральнага сродку, а таксама з улiкам тыпу тэксту (дзеясловы са значэннем стану, наяўнасцi – у тэкстах-апiсаннях, дынамiчныя дзеясловы – у тэкстах-апавяданнях); пераказваць тэксты з заменай часу дзеясловаў. Валодаць: нормамi ўтварэння i правапiсу дзеясловаў I i II спражэнняў, нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры пераказе тэксту з заменай часу дзеясловаў. Дзеепрыметнiк (13 гадзiн, з iх 4 гадзiны – на кантрольную i навучальную пiсьмовыя работы) Дзеепрыметнiк як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчная роля. Скланенне поўных дзеепрыметнiкаў, правапiс iх склонавых канчаткаў. Дзеепрыметнiкавы зварот, знакi прыпынку. Дзеепрыметнiкi незалежнага i залежнага стану, iх утварэнне i ўжыванне. Правапiс суфiксаў дзеепрыметнiкаў залежнага стану прошлага часу -н-, -ен-, -ан-, -т-. Поўная i кароткая формы дзеепрыметнiка. Асаблiвасцi ўжывання дзеепрыметнiкаў у беларускай мове. Правапiс не (ня) з дзеепрыметнiкамi. Навучальнае сачыненне-апiсанне (мастацкае апiсанне знешнасцi чалавека). Кантрольны падрабязны пераказ тэксту. Вiды дзейнасцi: чытанне тэкстаў, вызначэнне адрасата i мэты выказвання, знаходжанне дзеепрыметнiкаў i дзеепрыметнiкавых зваротаў, вызначэнне iх сэнсава-граматычнай i стылiстычнай ролi; замена дзеепрыметнiкаў i дзеепрыметнiкавых зваротаў iншымi моўнымi сродкамi, выяўленне сэнсавых адрозненняў; марфалагiчны разбор дзеепрыметнiкаў,

20 стварэнне паведамленняў на лiнгвiстычную тэму аб дзеепрыметнiку як асобай форме дзеяслова на аснове таблiц i схем; пераклад з рускай мовы на беларускую тэкстаў з элементамi апiсання знешнасцi чалавека; складанне мастацкiх тэкстаў з апiсаннем знешнасцi чалавека. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчную ролю дзеепрыметнiкаў; асаблiвасцi ўжывання дзеепрыметнiкаў у беларускай мове; правiлы ўтварэння, напiсання дзеепрыметнiкаў, выдзялення дзеепрыметнiкаў i дзеепрыметнiкавых зваротаў знакамi прыпынку. Умець: распазнаваць у тэксце дзеепрыметнiкi i дзеепрыметнiкавыя звароты на аснове iх сэнсавых, марфалагiчных i сiнтаксiчных прымет, вызначаць iх ролю ў тэкстах; замяняць дзеепрыметнiкi i дзеепрыметнiкавыя звароты iншымi моўнымi сродкамi, выяўляць сэнсавыя адрозненнi; утвараць розныя формы дзеепрыметнiкаў; выконваць марфалагiчны разбор дзеепрыметнiкаў; правiльна скланяць дзеепрыметнiкi i пiсаць iх склонавыя канчаткi, суфiксы дзеепрыметнiкаў залежнага стану прошлага часу -н-, -ен-, -ан-, -т-, не (ня) з дзеепрыметнiкамi; выдзяляць знакамi прыпынку дзеепрыметнiкi i дзеепрыметнiкавыя звароты ў становiшчы пасля слова, якое дзеепрыметнiк паясняе, перад асабовым займеннiкам; правiльна ўжываць дзеепрыметнiкi цяперашняга i прошлага часу, поўную i кароткую формы дзеепрыметнiкаў ва ўласным маўленнi; складаць сказы з дзеепрыметнiкавымi зваротамi, iнтанаваць сказы з дзеепрыметнiкавымi зваротамi; карыстацца сказамi з дзеепрыметнiкавымi зваротамi i складанымi сказамi як сiнонiмамi; камунiкатыўна мэтазгодна выкарыстоўваць дзеепрыметнiкi ў тэкстах навуковага i афiцыйнага стыляў; падрабязна пераказваць тэксты; перакладаць з рускай мовы на беларускую тэксты з элементамi апiсання знешнасцi чалавека; ствараць мастацкае апiсанне знешнасцi чалавека. Валодаць: нормамi ўтварэння i правапiсу дзеепрыметнiкаў залежнага i незалежнага стану, нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры падрабязным пераказе тэксту, перакладзе тэкстаў з рускай мовы на беларускую, стварэннi мастацкага апiсання знешнасцi чалавека. Дзеепрыслоўе (6 гадзiн, з iх 2 гадзiны – на навучальную пiсьмовую работу)

21 Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчная роля. Правапiс не (ня) з дзеепрыслоўямi. Дзеепрыслоўны зварот, знакi прыпынку. Дзеепрыслоўi незакончанага i закончанага трывання, iх утварэнне i правапiс. Патрабаваннi да выбарачнага пераказу. Навучальны выбарачны пераказ тэкстаў з дзеепрыслоўямi i дзеепрыслоўнымi зваротамi. Вiды дзейнасцi: выбарачнае чытанне тэкстаў з мэтай адказу на пастаўленыя пытаннi, выяўленне дзеепрыслоўяў i дзеепрыслоўных зваротаў, абгрунтаванне мэтазгоднасцi ўжывання; замена дзеепрыслоўных зваротаў iншымi сiнтаксiчнымi канструкцыямi, выяўленне сэнсавых адрозненняў; запiс сказаў (тэкстаў) з заменай дзеясловаў адпаведнымi дзеепрыслоўямi; пашырэнне сказаў (тэкстаў) дзеепрыслоўнымi зваротамi; марфалагiчны разбор дзеепрыслоўяў; стварэнне паведамленняў на лiнгвiстычную тэму аб дзеепрыслоўі як асобай форме дзеяслова на аснове таблiц i схем; выбарачны пераказ тэкстаў з дзеепрыслоўямi i дзеепрыслоўнымi зваротамi. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчную ролю дзеепрыслоўяў; правiлы ўтварэння, напiсання дзеепрыслоўяў, выдзялення дзеепрыслоўяў i дзеепрыслоўных зваротаў знакамi прыпынку. Умець: распазнаваць у тэксце дзеепрыслоўi i дзеепрыслоўныя звароты на аснове iх сэнсавых, марфалагiчных i сiнтаксiчных прымет, вызначаць iх ролю ў тэкстах; утвараць розныя формы дзеепрыслоўяў (закончанага i незакончанага трывання); выконваць марфалагiчны разбор дзеепрыслоўяў; правiльна пiсаць суфiксы дзеепрыслоўяў закончанага (-шы, -ўшы) i незакончанага (-ачы (-ячы), -учы (-ючы)) трывання, не (ня) з дзеепрыслоўямi; правiльна ўжываць дзеепрыслоўi закончанага i незакончанага трывання ва ўласным маўленнi; iнтанаваць сказы з дзеепрыслоўямi i дзеепрыслоўнымi зваротамi; карыстацца сказамi з дзеепрыслоўнымi зваротамi i сказамi з аднароднымi выказнiкамi як сiнонiмамi; камунiкатыўна мэтазгодна выкарыстоўваць дзеепрыслоўi для абазначэння дадатковага дзеяння; рабiць выбарачны пераказ тэкстаў з дзеепрыслоўямi i дзеепрыслоўнымi зваротамi. Валодаць:

22 нормамi ўтварэння i правапiсу дзеепрыслоўяў незакончанага i закончанага трывання, нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры выбарачным пераказе тэкстаў з дзеепрыслоўямi i дзеепрыслоўнымi зваротамi. Прыслоўе (12 гадзiн, з iх 4 гадзiны – на кантрольную i навучальную пiсьмовыя работы) Прыслоўе як часцiна мовы: агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчная роля. Разрады прыслоўяў па значэннi (азнаямленне). Ступенi параўнання прыслоўяў, асаблiвасцi iх ужывання ў беларускай мове. Утварэнне прыслоўяў. Правапiс прыслоўяў разам, праз здучок. Правапiс спалучэнняў, блiзкiх да прыслоўяў. Правапiс не (ня), нi з прыслоўямi. Кантрольны падрабязны пераказ тэксту мастацкага стылю. Навучальнае сачыненне-апiсанне вёскi (горада, мiкрараёна). Вiды дзейнасцi: чытанне тэкстаў, вызначэнне адрасата i мэты выказвання, знаходжанне прыслоўяў, вызначэнне iх сэнсава-граматычнай i стылiстычнай ролi; выбарачна-размеркавальны дыктант з запiсам прыслоўяў у адпаведнасцi з напiсаннем разам, праз злучок цi асобна; выпiсванне словазлучэнняў з прыслоўямi, абгрунтаванне спосабу iх утварэння; падбор беларускiх адпаведнiкаў да спалучэнняў з прыслоўямi рускай мовы; марфалагiчны разбор прыслоўяў; стварэнне паведамленняў на лiнгвiстычную тэму аб прыслоўi як часцiне мовы на аснове таблiц i схем; падрабязны пераказ тэксту мастацкага стылю; стварэнне тэкстаў з элементамi апiсання пэўнай мясцовасцi. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчную ролю прыслоўяў, асноўныя спосабы ўтварэння прыслоўяў, iх правапiс. Умець: распазнаваць у тэксце прыслоўi на аснове iх сэнсавых, марфалагiчных i сiнтаксiчных прымет, вызначаць iх сэнсава-граматычную i стылiстычную ролю, спосаб утварэння; правiльна ўтвараць формы ступеней параўнання прыслоўяў; выконваць марфалагiчны разбор прыслоўяў; правiльна пiсаць прыслоўi разам i праз злучок; пiсаць асобна спалучэннi, блiзкiя да прыслоўяў, не (ня), нi з прыслоўямi; ужываць прыслоўi як сродак сувязi

23 сказаў у тэксце, сродак арганiзацыi тэкстаў розных тыпаў (для перадачы месцазнаходжання прадметаў – у тэкстах-апiсаннях, прыслоўяў па-першае, па-другое i iншых – у тэкстах-разважаннях); карыстацца формамi ступеней параўнання прыслоўяў як сiнонiмамi; рабiць падрабязны пераказ тэксту мастацкага стылю; ствараць тэксты з элементамi апiсання пэўнай мясцовасцi. Валодаць: нормамi ўтварэння i правапiсу прыслоўяў, нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры падрабязным пераказе тэксту мастацкага стылю, стварэннi тэкстаў з элементамi апiсання пэўнай мясцовасцi. Службовыя часцiны мовы i выклiчнiк (1 гадзiна) Паняцце пра службовыя часцiны мовы. Месца выклiчнiка ў сiстэме часцiн мовы. Вiды дзейнасцi: чытанне тэкстаў, выяўленне ў iх адрозненняў памiж самастойнымi i службовымi часцiнамi мовы, абгрунтаванне iх спецыфiкi; разбор сказаў па часцiнах мовы, графiчны сiнтаксiчны разбор сказаў. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Мець уяўленне: пра агульную характарыстыку i спецыфiку службовых часцiн мовы i выклiчнiка, iх ролю ў будове словазлучэнняў i сказаў, адрозненне ад слоў самастойных часцiн мовы. Умець: адрознiваць службовыя часцiны мовы i выклiчнiк ад самастойных часцiн мовы; вызначаць, з якiмi самастойнымi часцiнамi мовы яны ўжыты. Валодаць: нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры стварэннi ўласных выказванняў з выкарыстаннем слоў розных часцiн мовы. Прыназоўнiк (2 гадзiны) Прыназоўнiк як службовая часцiна мовы. Асноўныя значэннi прыназоўнiкаў (азнаямленне). Вытворныя i невытворныя прыназоўнiкi. Прыназоўнiкi простыя, складаныя i састаўныя, iх ужыванне i правапiс.

24 Вiды дзейнасцi: чытанне тэкстаў, вызначэнне адрасата i мэты выказвання, выяўленне прыназоўнiкаў, вызначэнне iх сэнсава-граматычнай i стылiстычнай ролi; устанаўленне адпаведнасцi памiж значэннямi прыназоўнiкаў i прыназоўнiкавымi спалучэннямi; выпiсванне словазлучэнняў з прыназоўнiкамi; выбарачна-размеркавальнае спiсванне цi дыктант з запiсам прыназоўнiкаў у адпаведнасцi з паходжаннем цi будовай; падбор беларускiх адпаведнiкаў да спалучэнняў з прыназоўнiкамi рускай мовы; марфалагiчны разбор прыназоўнiкаў. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчную ролю прыназоўнiкаў, разрады прыназоўнiкаў па будове i паходжаннi, правапiс прыназоўнiкаў разам, праз злучок i асобна. Умець: распазнаваць у тэксце прыназоўнiкi на аснове iх сэнсавых, марфалагiчных i сiнтаксiчных прымет, вызначаць iх сэнсава-граматычную i стылiстычную ролю; адрознiваць вытворныя прыназоўнiкi ад самастойных часцiн мовы, выконваць марфалагiчны разбор прыназоўнiкаў; правiльна пiсаць вытворныя прыназоўнiкi, складаныя прыназоўнiкi праз злучок; правiльна ўжываць прыназоўнiкi для перадачы розных сэнсавых адносiн у сказе i тэксце, у тым лiку прыназоўнiкi з (са), у (ва), па, згодна з, дзякуючы, падобна, адпаведна i iншыя прыназоўнiкi; выкарыстоўваць спецыфiчныя для беларускай мовы спалучэннi прыназоўнiкаў з назоўнiкамi, займеннiкамi (у тым лiку пры перакладзе з рускай мовы); ужываць вытворныя прыназоўнiкi з улiкам iх стылiстычнай дыферэнцыяцыi (вытворныя – пераважна ў публiцыстычным, афiцыйным i навуковым стылях); ствараць уласныя выказваннi з мэтазгодным выкарыстаннем прыназоўнiкаў рознай будовы i паходжання. Валодаць: нормамi правапiсу простых, складаных i састаўных прыназоўнiкаў, нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры стварэннi ўласных выказванняў. Злучнiк (5 гадзiн, з iх 2 гадзiны – на навучальную пiсьмовую работу) Злучнiк як службовая часцiна мовы. Простыя i састаўныя злучнiкi, iх ужыванне. Адзiночныя, парныя, паўторныя злучнiкi, iх ужыванне i правапiс.

25 Злучальныя i падпарадкавальныя злучнiкi, iх ужыванне. Навучальнае сачыненне-апавяданне пра свой род, сваiх продкаў. Вiды дзейнасцi: аналiз тэкстаў (у тым лiку на лiнгвiстычную тэму), вызначэнне ў iх ролi злучнiкаў; падзел тэкстаў на сказы з пастаноўкай знакаў прыпынку; складанне сказаў, тэкстаў са злучальнымi i падпарадкавальнымi злучнiкамi; марфалагiчны разбор злучнiкаў; стварэнне паведамленняў на лiнгвiстычную тэму аб злучнiку як службовай часцiне мовы на аснове таблiц i схем; стварэнне тэкстаў-апавяданняў пра свой род, сваiх продкаў. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчную ролю злучнiкаў, разрады злучнiкаў па будове, ужываннi i значэннi; правiлы напiсання злучнiкаў разам i асобна. Умець: распазнаваць злучнiкi ў тэкстах, вызначаць iх ролю; правiльна выбiраць злучнiкi (у адпаведнасцi са значэннем i стылiстычнай афарбоўкай), выконваць марфалагiчны разбор злучнiкаў; правiльна ўжываць злучнiкi ў сказах з аднароднымi членамi, у складаных сказах i для сувязi сказаў i частак тэксту; складаць тэксты з ужываннем розных злучнiкаў; карыстацца паўторам злучнiка з мэтай узмацнення выразнасцi маўлення; ствараць тэксты-апавяданнi пра свой род, сваiх продкаў. Валодаць: нормамi правапiсу адзiночных, парных, паўторных злучнiкаў, нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры стварэннi тэкстаў-апавяданняў. Часцiца (6 гадзiн, з iх 2 гадзiны – на кантрольную пiсьмовую работу) Часцiца як службовая часцiна мовы. Асноўныя разрады часцiц (азнаямленне). Правапiс часцiц. Часцiцы не, нi, iх адрозненне. Правапiс не (ня), нi з рознымi часцiнамi мовы (паўтарэнне). Кантрольнае сачыненне-разважанне на маральна-этычную тэму. Вiды дзейнасцi: чытанне i аналiз тэкстаў, вызначэнне ў iх ролi часцiц; складанне плана i пераказ лiнгвiстычнага тэксту з апорай на план; лiнгвiстычны эксперымент: параўнанне сказаў з часцiцамi i без iх; пераклад выказванняў з рускай мовы на беларускую, характарыстыка ўжывання

26 пытальных часцiц у беларускай i рускай мовах; марфалагiчны разбор часцiц; стварэнне паведамленняў на лiнгвiстычную тэму аб часцiцы як службовай часцiне мовы на аснове таблiц i схем; складанне схем (таблiц) пра напiсанне часцiцы не са словамi розных часцiн мовы; стварэнне тэкстаў-разважанняў на маральна-этычную тэму. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчную ролю (для формаўтваральных i адмоўных) часцiц. Умець: распазнаваць часцiцы ў тэксце, вызначаць iх ролю; складаць з iмi сказы, ужываць у маўленнi; захоўваць правiльную iнтанацыю пры чытаннi сказаў з часцiцамi; карыстацца часцiцамi як сродкам сувязi частак тэксту; рабiць марфалагiчны разбор часцiц; ствараць тэксты-разважаннi на маральна- этычную тэму. Валодаць: нормамi правапiсу не (ня-), нi з рознымi часцiнамi мовы, нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры стварэннi тэкстаў-разважанняў. Выклiчнiк (1 гадзiна) Выклiчнiк як часцiна мовы. Злучок у выклiчнiках. Знакi прыпынку ў сказах з выклiчнiкамi. Вiды дзейнасцi: складанне плана тэксту на лiнгвiстычную тэму, пераказ тэксту з апорай на план; iнтанаванне сказаў з выклiчнiкамi; складанне сказаў, у якiх адзiн i той жа выклiчнiк перадае розныя пачуццi; удзел у дыялогах з выкарыстаннем выклiчнiкаў этыкету. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы выклiчнiка. Умець: распазнаваць выклiчнiкi ў тэксце, вызначаць iх ролю; адрознiваць выклiчнiкi ад гукапераймальных слоў; правiльна iнтанаваць сказы з выклiчнiкамi, самастойна складаць новыя; дарэчы ўжываць выклiчнiкi ў маўленнi. Валодаць:

27 нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры стварэннi ўласных выказванняў у вусным i пiсьмовым маўленнi. Пераход слоў з адной часцiны мовы ў iншую (1 гадзiна) Ужыванне слоў у ролi розных часцiн мовы. Вiды дзейнасцi: чытанне лiнгвiстычнага тэксту, складанне яго плана i пераказ па плане; вызначэнне, у ролi якiх часцiн мовы выступаюць пэўныя словы; перабудова, складанне сказаў, каб прапанаваныя словы выступалi ў ролi iншых, чым у тэксце, часцiн мовы; складанне i запiс уласных сказаў, каб словы выступалi ў ролi розных часцiн мовы. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Мець уяўленне: пра пераход слоў з адной часцiны мовы ў iншую. Умець: складаць план тэксту, пераказваць тэкст па плане; вызначаць, у ролi якiх часцiн мовы выступаюць словы ў сказах (тэксце); перабудоўваць, складаць сказы, каб прапанаваныя словы выступалi ў ролi iншых, чым у тэксце, часцiн мовы; складаць i запiсваць уласныя сказы, каб словы выступалi ў ролi розных часцiн мовы. Валодаць: вывучанымi нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры пераказе тэксту, стварэннi ўласных выказванняў у вуснай i пiсьмовай формах. Падагульненне i сiстэматызацыя вывучанага за год (2 гадзiны) Асноўныя марфалагiчныя прыметы вывучаных часцiн мовы. Вiды дзейнасцi: размеркаванне слоў у адпаведнасцi з iх часцiнамоўнай прыналежнасцю; вызначэнне пачатковай формы слоў вывучаных часцiн мовы; утварэнне пэўных форм слоў; пераклад слоў (словазлучэнняў, сказаў, тэкстаў) з рускай мовы на беларускую; марфалагiчны разбор вывучаных часцiн мовы. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчную ролю,

28 правапiс вывучаных часцiн мовы. Умець: распазнаваць вывучаныя часцiны мовы ў пачатковай i iншых формах на аснове iх сэнсавых, марфалагiчных i сiнтаксiчных прымет; адрознiваць самастойныя часцiны мовы ад службовых часцiн мовы i выклiчнiка; правiльна вымаўляць i пiсаць вывучаныя часцiны мовы ў адпаведнасцi з правiламi ўтварэння i правапiсу; вызначаць сэнсава-граматычную i стылiстычную ролю вывучаных часцiн мовы ў тэкстах, рабiць iх марфалагiчны разбор; правiльна ўтвараць i ўжываць вывучаныя часцiны мовы ва ўласным вусным i пiсьмовым маўленнi; ствараць вусныя i пiсьмовыя выказваннi розных тыпаў i стыляў маўлення; перакладаць словы (словазлучэннi, сказы, тэксты) з рускай мовы на беларускую. Валодаць: нормамi ўтварэння i правапiсу вывучаных часцiн мовы; вывучанымi нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры стварэннi ўласных выказванняў у вуснай i пiсьмовай формах. VIII клас (70 гадзiн на год, 2 гадзiны на тыдзень, з iх 20 гадзiн – на кантрольныя i навучальныя пiсьмовыя работы, на напiсанне якiх адводзяцца асобныя ўрокi; 1 гадзiна рэзервовая) Роля беларускай мовы ў развiццi нацыянальнай культуры (1 гадзiна) Мова як першааснова культуры, галоўны сродак зносiн пакаленняў i грамадства. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: стылявыя адметнасцi беларускай мовы ў розных сферах камунiкацыi; ролю беларускай мовы ў развiццi слоўнай творчасцi. Умець: аргументавана выказваць сваю думку пра мову як нацыянальную каштоўнасць. Валодаць: нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры стварэннi самастойных выказванняў. Тэкст

29 (1 гадзiна) Тэкст i яго асноўныя прыметы (паглыбленае паўтарэнне). Паглыбленне паняцця пра паслядоўную i паралельную сувязi сказаў у тэксце, пра сродкi сувязi сказаў i частак тэксту. Вiды дзейнасцi: чытанне тэкстаў розных тыпаў i стыляў маўлення, вызначэнне iх асноўных прымет (тэматычнае адзiнства, разгорнутасць, паслядоўнасць, звязнасць, завершанасць); вусныя выказваннi па тэорыi тэксту з апорай на лiнгвiстычныя тэксты вучэбнага дапаможнiка. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: прыметы тэксту, вiды спосабаў i сродкаў сувязi сказаў i частак тэксту. Умець: рабiць аналiз тэксту з вызначэннем яго прымет, спосабаў i сродкаў сувязi сказаў i частак тэксту. Валодаць: нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры стварэннi самастойных выказванняў. Паўтарэнне вывучанага ў V–VII класах (2 гадзiны) Самастойныя i службовыя часцiны мовы. Правапiс не, нi з рознымi часцiнамi мовы. Вiды дзейнасцi: чытанне тэкстаў, вызначэнне iх тэмы, адрасата, мэтанакiраванасцi i стылiстычнай прыналежнасцi; вусныя выказваннi ў навуковым стылi пра вывучаныя часцiны мовы з апорай на таблiцы; марфалагiчны разбор часцiн мовы; тлумачальны дыктант (тлумачэнне правапiсу не (ня-), нi з рознымi часцiнамi мовы); падрабязны вусны пераказ тэксту. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: асноўнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчную ролю самастойных i службовых часцiн мовы; правiлы правапiсу не (ня-), нi з рознымi часцiнамi мовы. Умець: вызначаць асноўныя прыметы тэксту, яго стыль i тып; выяўляць у

30 тэксце самастойныя i службовыя часцiны мовы, рабiць iх марфалагiчны разбор, правiльна ўжываць у маўленнi; правiльна пiсаць не (ня-), нi са словамi, тлумачыць iх правапiс. Валодаць: нормамi правапiсу не (ня-), нi з рознымi часцiнамi мовы, нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры стварэннi самастойных выказванняў. Стылi маўлення (3 гадзiны, з iх 2 гадзiны – на навучальную пiсьмовую работу) Паглыбленне паняцця пра стылi маўлення. Стылеўтваральная роля самастойных i службовых часцiн мовы. Навучальны пераказ тэксту навуковага стылю (з выкарыстаннем апорных словазлучэнняў). Вiды дзейнасцi: аналiз тэкстаў розных стыляў маўлення, характарыстыка моўных сродкаў i iх стылеўтваральнай ролi; абгрунтаванне прыналежнасцi тэксту да пэўнага стылю; складанне тэкстаў рознай стылявой прыналежнасцi з захаваннем асаблiвасцей кожнага стылю; пераказ тэксту навуковага стылю (з выкарыстаннем апорных словазлучэнняў). Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: стылi маўлення i iх характэрныя прыметы. Умець: вызначаць ролю самастойных i службовых часцiн мовы ў стварэннi тэкстаў розных стыляў маўлення; дакладна перадаваць змест тэксту навуковага стылю з захаваннем моўных сродкаў, характэрных для гэтага стылю. Валодаць: нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры пераказе тэксту навуковага стылю, стварэннi самастойных выказванняў. Сiнтаксiс i пунктуацыя (1 гадзiна) Асноўныя адзiнкi сiнтаксiсу. Правiлы пастаноўкi знакаў прыпынку ў сказах (паўтарэнне). Вiды дзейнасцi: гутарка пра асноўныя моўныя адзiнкi i паняццi кожнага з раздзелаў мовазнаўства, асноўныя адзiнкi сiнтаксiсу; чытанне i

31 рэканструяванне тэкстаў (без знакаў прыпынку); пiсьмовыя адказы на пытаннi. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў. Ведаць: асноўныя адзiнкi сiнтаксiсу (тэкст, сказ, словазлучэнне). Умець: вызначаць стыль i тып тэксту, яго асноўную думку; расстаўляць знакi прыпынку, тлумачыць iх ролю ў сказе. Валодаць: вывучанымi пунктуацыйнымi нормамi пры стварэннi пiсьмовых выказванняў. Словазлучэнне: будова, значэнне, ужыванне (4 гадзiны) Словазлучэнне як сiнтаксiчная адзiнка. Вiды падпарадкавальнай сувязi ў словазлучэннi: дапасаванне, кiраванне, прымыканне. Асаблiвасцi дапасавання i кiравання ў беларускай мове (у параўнаннi з рускай). Свабодныя i несвабодныя словазлучэннi (азнаямленне). Вiды дзейнасцi: класiфiкацыя словазлучэнняў; разгортванне словазлучэнняў, iх выкарыстанне пры апiсаннях прадметаў, людзей, з’яў; пераклад сказаў (тэкстаў) з адметнымi беларускiмi словазлучэннямi; вызначэнне апорных словазлучэнняў у тэкстах, выяўленне iх сэнсава- стылiстычнай ролi. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: функцыi словазлучэння; вiды падпарадкавальнай сувязi ў словазлучэннi: дапасаванне, кiраванне, прымыканне. Умець: знаходзiць словазлучэннi ў тэксце; вызначаць вiд падпарадкавальнай сувязi ў словазлучэннi; выяўляць галоўнае слова, групаваць словазлучэннi паводле будовы i значэння; ствараць i разгортваць словазлучэннi з рознымi вiдамi сiнтаксiчнай сувязi; перакладаць з рускай мовы на беларускую сказы (тэксты) з адметнымi беларускiмi словазлучэннямi; адрознiваць свабодныя i несвабодныя словазлучэннi; выконваць сiнтаксiчны разбор словазлучэнняў.

32 Валодаць: нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры перакладзе з рускай мовы на беларускую. Просты сказ Двухсастаўныя сказы: будова, значэнне, ужыванне (16 гадзiн, з iх 3 гадзiны – на кантрольную i навучальную пiсьмовыя работы) Сказ як сiнтаксiчная адзiнка, яго асноўная функцыя. Тыпы сказаў па мэце выказвання i iнтанацыйным афармленнi (апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя; клiчныя i няклiчныя сказы). Простыя i складаныя сказы. Развiтыя i неразвiтыя сказы. Парадак слоў у сказе. Лагiчны нацiск (азнаямленне). Двухсастаўныя сказы. Дзейнiк i выказнiк, сэнсава-граматычныя адносiны памiж iмi. Спосабы выражэння дзейнiка. Спосабы выражэння выказнiка (простага дзеяслоўнага, састаўнога дзеяслоўнага i састаўнога iменнага). Сувязь выказнiка i дзейнiка, выражанага колькасна-iменным спалучэннем. Працяжнiк памiж дзейнiкам i выказнiкам. Даданыя члены сказа: азначэнне, дапаўненне, акалiчнасць; iх граматычнае значэнне. Спосабы выражэння даданых членаў сказа. Прыдатак як разнавiднасць азначэння. Навучальны пераказ зместу кiнафiльмаў, урыўкаў з мастацкiх твораў, радыё- i тэлеперадач з выкарыстаннем двухсастаўных сказаў. Кантрольны дыктант. Вiды дзейнасцi: чытанне маналагiчных i дыялагiчных тэкстаў; падзел дэфармаваных тэкстаў на сказы, вызначэнне тыпу сказаў па мэце выказвання i iнтанацыi; выяўленне сказаў, якiя выражаюць асноўную думку ў тэксце, i тых, якiя яе паясняюць; падрыхтоўка паведамлення на маральна-этычную тэму на аснове дзвюх-трох крынiц; перабудова неразвiтых двухсастаўных сказаў у развiтыя; чытанне i аналiз мастацкiх тэкстаў, вызначэнне ў iх сродкаў эмацыянальна-экспрэсiўнай выразнасцi; спосабаў i сродкаў сувязi частак i сказаў; складанне двухсастаўных развiтых сказаў на тэмы, звязаныя з працай людзей розных прафесiй; напiсанне тэкстаў на аснове складзеных сказаў; пераказ зместу кiнафiльмаў, урыўкаў з мастацкiх твораў, радыё- i тэлеперадач. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць:

33 тыпы простых сказаў; галоўныя i даданыя члены сказа, спосабы iх выражэння. Умець: выяўляць двухсастаўныя неразвiтыя сказы ў тэкстах; рабiць сiнтаксiчны разбор двухсастаўных неразвiтых сказаў; дзялiць дэфармаваны тэкст на сказы i абазначаць iх межы; вызначаць сказы, якiя выражаюць асноўную думку ў тэксце, i тыя, якiя яе паясняюць; правiльна iнтанаваць апавядальныя, пытальныя i пабуджальныя сказы; адрознiваць развiтыя сказы ад неразвiтых, вызначаць мэтазгоднасць ужывання iх у тэксце, перабудоўваць неразвiтыя двухсастаўныя ў развiтыя; знаходзiць галоўныя i даданыя члены сказа; характарызаваць найбольш пашыраныя спосабы выражэння дзейнiка i выказнiка, вызначаць простыя дзеяслоўныя, састаўныя дзеяслоўныя i састаўныя iменныя выказнiкi; ставiць працяжнiк памiж дзейнiкам i выказнiкам; рабiць сiнтаксiчны разбор двухсастаўных развiтых сказаў; правiльна далучаць выказнiк да дзейнiка; складаць двухсастаўныя развiтыя сказы на тэмы, звязаныя з працай людзей розных прафесiй, аб’ядноўваць iх у тэксты з дапамогай паслядоўнай i паралельнай сувязяў; вызначаць у тэкстах сродкi эмацыянальна-экспрэсiўнай выразнасцi; пераказваць змест радыё- i тэлеперадач з выкарыстаннем двухсастаўных сказаў; ствараць паведамленне на маральна-этычную тэму. Валодаць: нормамi спалучэння дзейнiка i выказнiка, нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры пераказе зместу радыё- i тэлеперадач з выкарыстаннем двухсастаўных сказаў, стварэннi паведамленняў на маральна-этычную тэму. Аднасастаўныя сказы: будова, значэнне, ужыванне (7 гадзiн, з iх 4 гадзiны – на кантрольную i навучальную пiсьмовыя работы) Аднасастаўныя сказы. Вiды аднасастаўных сказаў: пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя, безасабовыя, назыўныя (азнаямленне). Кантрольны падрабязны пераказ тэксту. Навучальнае сачыненне з апiсаннем з’яў прыроды. Вiды дзейнасцi: знаходжанне ў тэкстах аднасастаўных развiтых i неразвiтых сказаў, вызначэнне iх сэнсава-стылiстычнай ролi, абгрунтаванне мэтазгоднасцi ўжывання; замена двухсастаўных сказаў сiнанiмiчнымi аднасастаўнымi; пераклад з рускай мовы на беларускую мастацкага тэксту з апiсаннем з’яў прыроды; стварэнне тэкстаў з апiсаннем з’яў прыроды.

34 Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: асноўныя прыметы аднасастаўных сказаў. Умець: выяўляць у тэкстах двухсастаўныя i аднасастаўныя сказы, адрознiваць iх па асноўных прыметах, складаць сказы з улiкам сiнанiмii двухсастаўных i аднасастаўных сказаў; ствараць вусныя i пiсьмовыя разважаннi з ужываннем аднасастаўных сказаў розных вiдаў; рабiць сiнтаксiчны разбор аднасастаўных сказаў; перакладаць з рускай мовы на беларускую тэксты з апiсаннем з’яў прыроды; ствараць самастойныя тэксты з апiсаннем з’яў прыроды. Валодаць: нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры перакладзе з рускай мовы на беларускую, стварэннi самастойных тэкстаў з апiсаннем з’яў прыроды. Няпоўныя сказы: будова, значэнне, ужыванне (1 гадзiна) Няпоўныя сказы. Працяжнiк у няпоўным сказе. Вiды дзейнасцi: параўнальны аналiз маналагiчных i дыялагiчных тэкстаў, вызначэнне сродкаў моўнай выразнасцi; абмеркаванне пэўнай падзеi ў форме дыялогу; афармленне дыялогаў на пiсьме. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: асноўныя прыметы няпоўных сказаў. Умець: выяўляць у тэкстах няпоўныя сказы, вызначаць iх будову, мэтазгоднасць ужывання; адрознiваць няпоўныя двухсастаўныя сказы ад поўных аднасастаўных; карыстацца няпоўнымi сказамi ў маналагiчным i дыялагiчным маўленнi; рабiць сiнтаксiчны разбор няпоўных сказаў; афармляць няпоўныя сказы на пiсьме ў адпаведнасцi з пунктуацыйнымi нормамi. Валодаць: пунктуацыйнымi нормамi пры афармленнi няпоўных сказаў на пiсьме. Ускладнены сказ Сказы з аднароднымi членамi: будова, значэнне, ужыванне

35 (9 гадзiн, з iх 4 гадзiны – на кантрольную i навучальную пiсьмовыя работы) Паняцце пра ўскладнены сказ. Сказы з аднароднымi членамi. Аднародныя i неаднародныя азначэннi. Знакi прыпынку ў сказах з аднароднымi членамi. Сказы з абагульняльнымi словамi пры аднародных членах, знакi прыпынку. Водгук на празаiчны або вершаваны твор. Кантрольнае сачыненне-разважанне на аснове прыказкi. Вiды дзейнасцi: чытанне i аналiз тэкстаў з апiсаннямi; вызначэнне ў iх сэнсава-стылiстычнай ролi сказаў з аднароднымi членамi, у тым лiку з абагульняльнымi словамi, абгрунтаванне мэтазгоднасцi ўжывання; напiсанне водгуку на празаiчны або вершаваны твор; стварэнне тэкстаў- разважанняў на аснове прыказкi (пра беларускiя народныя звычаi i традыцыi). Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: прыметы ўскладненага сказа, спосабы ўскладнення сказа; сродкi сувязi пры аднародных членах сказа i знакi прыпынку ў сказах з аднароднымi членамi. Умець: вызначаць сказы з аднароднымi членамi, звязанымi спалучальнымi, супрацiўнымi i размеркавальнымi злучнiкамi, у тым лiку сказы з абагульняльнымi словамi пры аднародных членах, правiльна афармляць iх на пiсьме; выкарыстоўваць сказы з аднароднымi членамi пры стварэннi пiсьмовых тэкстаў; рабiць сiнтаксiчны разбор сказаў з аднароднымi членамi; пiсаць водгук на празаiчны або вершаваны твор; складаць тэкст- разважанне пра беларускiя народныя звычаi i традыцыi. Валодаць: нормамi афармлення на пiсьме сказаў з аднароднымi членамi, нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры стварэннi самастойных выказванняў. Сказы са звароткамi, пабочнымi словамi, устаўнымi канструкцыямi: будова, значэнне, ужыванне (8 гадзiн, з iх 2 гадзiны – на кантрольную пiсьмовую работу) Зваротак. Неразвiтыя i развiтыя звароткi, iх выдзяленне ў вусным i пiсьмовым маўленнi.

36 Пабочныя словы, словазлучэннi i сказы, устаўныя канструкцыi; знакi прыпынку. Кантрольны падрабязны пераказ тэксту. Вiды дзейнасцi: чытанне лiстоў знакамiтых людзей, знаходжанне сказаў са звароткамi, пабочнымi словамi i выклiчнiкамi; вызначэнне iх сэнсава-стылiстычнай ролi, абгрунтаванне мэтазгоднасцi ўжывання; напiсанне вiншаванняў, афiцыйных пiсьмаў i сяброўскiх лiстоў. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: спосабы выражэння зваротка, асаблiвасцi пабочных i ўстаўных канструкцый; афармленне звароткаў, пабочных i ўстаўных канструкцый у вусным i пiсьмовым маўленнi. Умець: вызначаць сказы са звароткамi, пабочнымi словамi, правiльна iнтанаваць iх, ужываць пры стварэннi вусных i пiсьмовых тэкстаў розных стыляў, афармляць на пiсьме; карыстацца пабочнымi словамi як сродкам сувязi сказаў i частак тэксту; рабiць сiнтаксiчны разбор сказаў са звароткамi, пабочнымi словамi, устаўнымi канструкцыямi; пераказваць апавядальныя тэксты з элементамi разважання; пiсаць вiншаваннi, афiцыйныя пiсьмы i сяброўскiя лiсты. Валодаць: нормамi афармлення на пiсьме сказаў са звароткамi, пабочнымi словамi, устаўнымi канструкцыямi; нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры пераказе тэкстаў, стварэннi самастойных выказванняў. Сказы з адасобленымi членамi: будова, значэнне, ужыванне (13 гадзiн, з iх 5 гадзiн – на кантрольную i навучальныя пiсьмовыя работы) Паняцце пра адасабленне. Адасобленыя дапасаваныя i недапасаваныя азначэннi. Сказы з адасобленымi прыдаткамi, знакi прыпынку. Сказы з адасобленымi дапаўненнямi, знакi прыпынку. Сказы з адасобленымi акалiчнасцямi, знакi прыпынку. Сказы з адасобленымi ўдакладняльнымi членамi, знакi прыпынку. Кантрольнае сачыненне на маральна-этычную тэму. Навучальнае сачыненне-апiсанне помнiка гiсторыi (культуры). Навучальная тэставая работа. Вiды дзейнасцi: аналiз i пераказ мастацкiх тэкстаў на гiстарычную

37 тэму; вызначэнне сэнсава-стылiстычнай ролi адасобленых членаў сказа, абгрунтаванне мэтазгоднасцi iх ужывання; выяўленне ў тэкстах апiсання гiстарычнай падзеi; пераклад з рускай мовы на беларускую тэкстаў гiстарычнай тэматыкi з элементамi апiсання; стварэнне тэкстаў-апiсанняў помнiка гiсторыi (культуры), тэкстаў-разважанняў на маральна-этычную тэму (пра прыгажосць чалавечых узаемаадносiн); выкананне тэставай работы. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: прыметы адасобленых членаў сказа, умовы i правiлы адасаблення. Умець: выяўляць у тэкстах сказы з адасобленымi членамi, вызначаць iх сэнсава-стылiстычную ролю, абгрунтоўваць мэтазгоднасць ужывання; рабiць сiнтаксiчны разбор сказаў з адасобленымi членамi; карыстацца сказамi з адасобленымi членамi ў вусных i пiсьмовых выказваннях, правiльна iх iнтанаваць, ставiць знакi прыпынку; перакладаць з рускай мовы на беларускую тэксты гiстарычнай тэматыкi; ствараць тэксты- апiсаннi помнiка гiсторыi (культуры); тэксты-разважаннi пра прыгажосць чалавечых узаемаадносiн. Валодаць: нормамi афармлення на пiсьме сказаў з адасобленымi членамi; нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры перакладзе тэкстаў, стварэннi самастойных выказванняў. Сказы з параўнальнымi зваротамi (1 гадзiна) Параўнальны зварот. Знакi прыпынку пры параўнальных зваротах. Вiды дзейнасцi: выяўленне ў сказах i тэкстах параўнальных зваротаў, вызначэнне iх ролi ў маўленнi; iнтанаванне сказаў з параўнальнымi зваротамi, iх афармленне на пiсьме. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: прыметы параўнальных зваротаў, правiлы афармлення параўнальных зваротаў у пiсьмовым маўленнi. Умець: вызначаць сказы з параўнальнымi зваротамi, ужываць iх пры стварэннi

38 вусных i пiсьмовых выказванняў, правiльна iнтанаваць i ставiць знакi прыпынку; адрознiваць параўнальныя звароты ад аманiмiчных сiнтаксiчных канструкцый. Валодаць: нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры афармленнi параўнальных зваротаў у пiсьмовым маўленнi. Падагульненне i сiстэматызацыя вывучанага за год (2 гадзiны) Пунктуацыя простага сказа ў сучаснай беларускай лiтаратурнай мове. Вiды дзейнасцi: каменцiраванне арфаграм i пунктаграм у сказах (тэкстах); запiс сказаў (тэкстаў) з расстаноўкай знакаў прыпынку; вусныя выказваннi на прапанаваную тэму; сiнтаксiчны разбор простых сказаў. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: пунктуацыю простага сказа. Умець: правiльна пунктуацыйна афармляць пiсьмовыя выказваннi; рабiць сiнтаксiчны разбор простых сказаў; выяўляць i выпраўляць пунктуацыйныя памылкi ва ўласным i чужым маўленнi; ствараць вусныя i пiсьмовыя выказваннi розных тыпаў i стыляў маўлення. Валодаць: вывучанымi пунктуацыйнымi нормамi пры стварэннi пiсьмовых выказванняў. IX клас (68 гадзiн на год, 2 гадзiны на тыдзень, з iх 19 гадзiн – на кантрольныя i навучальныя пiсьмовыя работы, на напiсанне якiх адводзяцца асобныя ўрокi; 1 гадзiна рэзервовая) Беларуская мова ў сям’i славянскiх моў i моў народаў свету (1 гадзiна) Месца беларускай мовы ў сям’i славянскiх моў i моў народаў свету. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Мець уяўленне:

39 пра асаблiвасцi беларускай мовы ў параўнаннi з iншымi славянскiмi мовамi i мовамi народаў свету. Умець: вызначаць спецыфiчныя фанетычныя, граматычныя i лексiчныя рысы, якiя адрознiваюць беларускую мову ад iншых славянскiх моў; перакладаць тэксты на беларускую мову, перадаючы яе адметныя рысы. Валодаць: нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры перакладзе тэкстаў на беларускую мову, стварэннi самастойных выказванняў. Тэкст (2 гадзiны) Тэкст i яго асноўныя прыметы (паглыбленае паўтарэнне). Сiнтаксiчная сiнанiмiка. Вiды дзейнасцi: чытанне тэкстаў, вызначэнне iх асноўных прымет (тэматычнае адзiнства, разгорнутасць, паслядоўнасць, звязнасць, завершанасць); падзел тэкстаў на сказы i лагiчныя часткi; вызначэнне сказаў, якiя выражаюць асноўны сэнс паведамлення i якiя яго пашыраюць; разгортванне сэнсу частак шляхам далучэння самастойна складзеных сказаў; увядзенне ў тэкст новых частак; вызначэнне тэмы, адрасата i мэтанакiраванасцi выказванняў, знаходжанне ў iх апорных слоў i словазлучэнняў; абгрунтаванне сэнсава-стылiстычнай i тэкстаўтваральнай ролi сiнтаксiчных сiнонiмаў (просты сказ). Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: прыметы тэксту. Умець: вызначаць прыметы тэксту, спосабы i сродкi сувязi сказаў i частак тэксту; падбiраць сiнтаксiчныя сiнонiмы да розных сiнтаксiчных адзiнак; ствараць тэксты рознай жанрава-стылiстычнай прыналежнасцi з выкарыстаннем сказаў рознай будовы i прызначэння. Валодаць: нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры стварэннi самастойных вусных i пiсьмовых выказванняў. Паўтарэнне вывучанага ў V–VIII класах (3 гадзiны)

40 Слова, словазлучэнне, сказ як асноўныя моўныя адзiнкi. Тыпы простых сказаў па мэце выказвання, iнтанацыйным афармленнi (апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя; клiчныя i няклiчныя) i будове (двухсастаўныя, аднасастаўныя, няпоўныя, ускладненыя). Вiды дзейнасцi: чытанне i аналiз тэкстаў розных стыляў i жанраў, выяўленне ў iх двухсастаўных, аднасастаўных, няпоўных i ўскладненых сказаў, вызначэнне iх сэнсава-стылiстычнай ролi. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: асноўныя моўныя адзiнкi, вiды падпарадкавальнай сувязi, тыпы простых сказаў па структуры, мэце выказвання i iнтанацыi. Умець: выяўляць у тэкстах сказы, якiя выражаюць асноўную думку паведамлення, разгортваць словазлучэннi i сказы, рабiць пераклад словазлучэнняў у адпаведнасцi з асаблiвасцямi iх будовы ў беларускай мове; ставiць знакi прыпынку ў сказах ускладненай будовы; вызначаць тып тэкстаў, выяўляць у iх апорныя словы i словазлучэннi, сродкi сувязi сказаў i лагiчных частак; ствараць выказваннi з выкарыстаннем апорных слоў i словазлучэнняў, пашыраць тэксты; рабiць сiнтаксiчны разбор простых сказаў. Валодаць: нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры стварэннi самастойных вусных i пiсьмовых выказванняў. Стылi маўлення (1 гадзiна) Паглыбленне паняцця пра стылi маўлення. Стылеўтваральная роля марфалагiчных i сiнтаксiчных моўных сродкаў. Вiды дзейнасцi: аналiз тэкстаў розных стыляў маўлення, характарыстыка вывучаных моўных сродкаў i iх стылеўтваральнай ролi; абгрунтаванне прыналежнасцi тэксту да пэўнага стылю; складанне тэкстаў рознай стылявой прыналежнасцi з захаваннем асаблiвасцей кожнага стылю. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: прыметы стыляў маўлення. Умець:

41 вызначаць ролю марфалагiчных i сiнтаксiчных моўных сродкаў у стварэннi тэкстаў розных стыляў маўлення; ствараць тэксты рознай жанрава-стылiстычнай прыналежнасцi з выкарыстаннем марфалагiчных i сiнтаксiчных моўных сродкаў. Валодаць: нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры стварэннi самастойных тэкстаў рознай жанрава-стылiстычнай прыналежнасцi. Складаны сказ: будова, значэнне, ужыванне (4 гадзiны, з iх 2 гадзiны – на кантрольную пiсьмовую работу) Паняцце пра складаны сказ. Сродкi сувязi частак у складаных сказах. Тыпы складаных сказаў. Кантрольны падрабязны пераказ тэксту. Вiды дзейнасцi: аналiз тэкстаў-разважанняў публiцыстычнага стылю; вызначэнне адрасата, тэмы, асноўнай думкi, асаблiвасцей будовы i стылiстычных прымет, падзел на лагiчныя часткi, знаходжанне ў iх складаных сказаў, вызначэнне сродкаў сiнтаксiчнай сувязi граматычных частак; падрабязны пераказ тэксту. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: сiнтаксiчныя прыметы складаных сказаў; тыпы складаных сказаў. Умець: выяўляць у тэкстах складаныя сказы розных тыпаў; чытаць тэксты- разважаннi публiцыстычнага стылю, выяўляць iх адрасата i мэтанакiраванасць, дзялiць на лагiчныя часткi, ставiць знакi прыпынку на мяжы частак складаных сказаў; ствараць складаныя сказы розных тыпаў, уключаць iх ва ўласныя вусныя i пiсьмовыя выказваннi; рабiць падрабязны пераказ тэксту. Валодаць: нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры пераказе тэкстаў, стварэннi самастойных вусных i пiсьмовых выказванняў. Складаназлучаныя сказы: будова, значэнне, ужыванне (7 гадзiн, з iх 2 гадзiны – на навучальную пiсьмовую работу) Паняцце пра складаназлучаны сказ. Сродкi сувязi частак у складаназлучаных сказах. Знакi прыпынку памiж часткамi ў складаназлучаных сказах.

42 Навучальнае сачыненне-апiсанне па карцiне. Вiды дзейнасцi: перабудова простых сказаў з аднароднымi выказнiкамi ў складаназлучаныя, складаназлучаных – у простыя; iнтанаванне тэкстаў са складаназлучанымi сказамi; вызначэнне ролi складаназлучаных сказаў у тэкстах; стварэнне тэкстаў-апiсанняў па карцiне. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: сiнтаксiчныя прыметы складаназлучаных сказаў, сэнсавыя адносiны памiж часткамi, пунктуацыйныя нормы пры пiсьмовым афармленнi складаназлучаных сказаў. Умець: выяўляць складаназлучаныя сказы ў тэкстах, правiльна iнтанаваць, абгрунтоўваць мэтазгоднасць ужывання; састаўляць складаназлучаныя сказы, выкарыстоўваць iх у самастойных вусных i пiсьмовых выказваннях, правiльна iнтанаваць i ставiць знакi прыпынку; перабудоўваць простыя сказы з аднароднымi выказнiкамi ў складаназлучаныя, складаназлучаныя – у простыя; рабiць сiнтаксiчны разбор складаназлучаных сказаў; перакладаць тэксты лiнгвiстычнай тэматыкi з рускай мовы на беларускую, ствараць тэксты-апiсаннi карцiн беларускiх мастакоў. Валодаць: пунктуацыйнымi нормамi пры пiсьмовым афармленнi складаназлучаных сказаў, нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры стварэннi тэкстаў-апiсанняў карцiн беларускiх мастакоў. Складаназалежныя сказы: будова, значэнне, ужыванне (16 гадзiн, з iх 5 гадзiн – на кантрольную i навучальныя пiсьмовыя работы) Паняцце пра складаназалежны сказ. Складаназалежныя сказы з даданай азначальнай, дапаўняльнай часткамi, акалiчнаснай часткай месца, часу, умовы, прычыны, мэты, уступальнай, параўнальнай, спосабу дзеяння, меры i ступенi (сродкi сувязi, знакi прыпынку). Складаназалежныя сказы з некалькiмi даданымi часткамi. Складаназалежныя сказы з паслядоўным, сузалежным i змешаным падпарадкаваннем частак (азнаямленне), знакi прыпынку ў iх. Навучальны падрабязны пераказ тэксту публiцыстычнага стылю. Навучальнае сачыненне-разважанне на дыскусiйную тэму ў публiцыстычным стылi.

43 Кантрольны дыктант. Вiды дзейнасцi: чытанне тэкстаў, назiранне за парадкам частак у складаназалежных сказах, вызначэнне меж галоўнай i даданай частак, месца даданай часткi адносна галоўнай, iнтанаванне i пастаноўка знакаў прыпынку; аналiз публiцыстычных тэкстаў, вызначэнне iх жанру (нататка, iнтэрв’ю, рэпартаж), адрасата, мэтанакiраванасцi, будовы, стылiстычных прымет; перабудова простых сказаў з адасобленымi даданымi членамi ў складаназалежныя; пераклад з рускай мовы на беларускую тэксту публiцыстычнага стылю; пераказ тэкстаў публiцыстычнага стылю; стварэнне тэкстаў-разважанняў на дыскусiйную тэму ў публiцыстычным стылi. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: сiнтаксiчныя прыметы складаназалежных сказаў, сэнсавыя адносiны памiж часткамi, пунктуацыйныя нормы пры пiсьмовым афармленнi складаназалежных сказаў. Умець: выяўляць у тэкстах складаназалежныя сказы з рознымi вiдамi даданай часткi; складаць складаназалежныя сказы, выкарыстоўваць iх у вусным i пiсьмовым маўленнi, правiльна iнтанаваць i ставiць знакi прыпынку; перабудоўваць простыя сказы з адасобленымi членамi ў складаназалежныя; рабiць сiнтаксiчны разбор складаназалежных сказаў; вызначаць жанр публiцыстычных тэкстаў (нататка, iнтэрв’ю, рэпартаж), адрасата, мэтанакiраванасць, будову, стылiстычныя прыметы; перакладаць з рускай мовы на беларускую тэксты публiцыстычнага стылю; пераказваць тэксты публiцыстычнага стылю; ствараць тэксты-разважаннi на дыскусiйную тэму ў публiцыстычным стылi. Валодаць: пунктуацыйнымi нормамi пры пiсьмовым афармленнi складаназалежных сказаў, нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры перакладзе тэкстаў з рускай мовы на беларускую, пераказе тэкстаў i стварэннi самастойных тэкстаў-разважанняў. Бяззлучнiкавыя складаныя сказы: будова, значэнне, ужыванне (9 гадзiн, з iх 2 гадзiны – на кантрольную пiсьмовую работу) Паняцце пра бяззлучнiкавы складаны сказ (будова, сэнсава- граматычныя адносiны памiж часткамi, сродкi сувязi частак). Знакi прыпынку памiж часткамi ў бяззлучнiкавых складаных сказах.

44 Кантрольнае сачыненне-разважанне на дыскусiйную тэму. Вiды дзейнасцi: складанне бяззлучнiкавых складаных сказаў рознай тэматыкi, iх iнтанаванне, уключэнне ў тэксты ўласных паведамленняў; перабудова бяззлучнiкавых складаных сказаў у простыя, складаназлучаныя i складаназалежныя, складаназлучаных i складаназалежных – у бяззлучнiкавыя; аналiз мастацкiх i публiцыстычных тэкстаў: вызначэнне адрасата i адрасанта, тэмы паведамлення, мэтанакiраванасцi; характарыстыка выяўленчых моўных сродкаў; абгрунтаванне мэтазгоднасцi ўжывання бяззлучнiкавых складаных сказаў; сiнтаксiчны разбор бяззлучнiкавых складаных сказаў; стварэнне тэкстаў-разважанняў на дыскусiйную тэму. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: сiнтаксiчныя прыметы бяззлучнiкавых складаных сказаў, сэнсавыя адносiны памiж часткамi, пунктуацыйныя нормы пры пiсьмовым афармленнi бяззлучнiкавых складаных сказаў. Умець: выяўляць бяззлучнiкавыя складаныя сказы ў тэкстах, вызначаць сiнтаксiчныя адносiны памiж часткамi, iнтанаваць сказы ў адпаведнасцi з сэнсам, ставiць знакi прыпынку; дарэчы ўжываць бяззлучнiкавыя складаныя сказы ў вусным i пiсьмовым маўленнi; выконваць сiнанiмiчныя замены сказаў розных вiдаў; рабiць сiнтаксiчны разбор бяззлучнiкавых складаных сказаў; ствараць тэксты-разважаннi на дыскусiйную тэму. Валодаць: пунктуацыйнымi нормамi пры пiсьмовым афармленнi бяззлучнiкавых складаных сказаў, нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры стварэннi ўласных тэкстаў-разважанняў. Складаныя сказы з рознымi вiдамi сувязi частак: будова, значэнне, ужыванне (10 гадзiн, з iх 4 гадзiны – на навучальныя пiсьмовыя работы) Паняцце пра складаны сказ з рознымi вiдамi сувязi частак (разнавiднасцi, сiнтаксiчныя прыметы, сродкi сувязi, iнтанаванне i выкарыстанне). Знакi прыпынку памiж часткамi ў складаных сказах з рознымi вiдамi сувязi частак. Навучальнае сачыненне (аўтабiяграфiя). Навучальны сцiслы пераказ тэксту (складанне тэзiсаў, канспекта). Навучальная тэставая работа.

45 Вiды дзейнасцi: знаходжанне складаных сказаў з рознымi вiдамi сувязi частак у тэкстах, складанне сказаў i ўвядзенне iх у тэкст; перабудова складаных сказаў з рознымi вiдамi сувязi частак у простыя, складаназлучаныя, складаназалежныя i бяззлучнiкавыя; сiнтаксiчны разбор складаных сказаў з рознымi вiдамi сувязi частак; аналiз бiяграфiй беларускiх пiсьменнiкаў цi лiнгвiстаў, вызначэнне паслядоўнасцi развiцця думкi ў залежнасцi ад жанру i стылю тэкстаў; абгрунтаванне мэтазгоднасцi выкарыстання выяўленчых моўных сродкаў, у тым лiку сказаў з рознымi вiдамi сувязi частак; напiсанне заявы, аўтабiяграфii; пераклад з рускай мовы на беларускую навукова-папулярных тэкстаў; складанне плана паведамлення, тэзiсаў, канспекта, выступленне з дакладам, абмеркаванне выступленняў; выкананне тэставай работы. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: сiнтаксiчныя прыметы складаных сказаў з рознымi вiдамi сувязi частак, пунктуацыйныя нормы пры пiсьмовым афармленнi складаных сказаў з рознымi вiдамi сувязi частак. Умець: выяўляць у тэкстах складаныя сказы з некалькiмi вiдамi сувязi частак, абгрунтоўваць мэтазгоднасць iх ужывання, складаць новыя сказы, карыстацца iмi ў маўленнi, ставiць знакi прыпынку; перабудоўваць сказы з рознымi вiдамi сувязi частак у сказы iншай граматычнай структуры; рабiць сiнтаксiчны разбор складаных сказаў з рознымi вiдамi сувязi частак; пiсаць заяву, аўтабiяграфiю; рыхтаваць на аснове 2-3 крынiц паведамленне на лiнгвiстычную тэму: складаць план, тэзiсы, канспект, выступаць перад аўдыторыяй; аналiзаваць уласнае i чужое выказванне; перакладаць навукова-папулярныя тэксты з рускай мовы на беларускую; выконваць тэставую работу. Валодаць: пунктуацыйнымi нормамi пры пiсьмовым афармленнi складаных сказаў з рознымi вiдамi сувязi частак, нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры перакладзе тэкстаў з рускай мовы на беларускую, стварэннi ўласных вусных i пiсьмовых выказванняў (заява, аўтабiяграфiя), напiсаннi сцiслых пераказаў (тэзiсы, канспект), выкананнi тэставай работы. Сiнтаксiчныя канструкцыi з чужой мовай: будова, значэнне, ужыванне (9 гадзiн, з iх 4 гадзiны – на кантрольныя пiсьмовыя работы) Спосабы перадачы чужой мовы.

46 Асаблiвасцi будовы сiнтаксiчных канструкцый з простай мовай. Знакi прыпынку ў сказах з простай мовай. Маналог. Дыялог, яго афармленне на пiсьме. Сказы з ускоснай мовай. Цытаты, iх роля ў выказваннi, афармленне на пiсьме. Эпiграф. Кантрольнае сачыненне пра родны край. Кантрольны падрабязны пераказ тэксту. Вiды дзейнасцi: аналiз публiцыстычных, мастацкiх i навуковых тэкстаў, вызначэнне ў iх чужой мовы, абгрунтаванне мэтазгоднасцi ўжывання i спосабаў перадачы; замена ў тэкстах простай мовы на ўскосную i наадварот, стварэнне тэкстаў (маналогаў i дыялогаў), iх iнтанаванне; падрыхтоўка тэкстаў дыскусiйных выступленняў з цытаваннем першакрынiц; падрабязны пераказ тэксту, стварэнне ўласных выказванняў пра гiсторыю i прыроду роднага краю. Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: спосабы перадачы чужой мовы, асаблiвасцi будовы сiнтаксiчных канструкцый з чужой мовай, пунктуацыйныя нормы пры пiсьмовым афармленнi чужога выказвання. Умець: выяўляць у тэкстах канструкцыi з простай i ўскоснай мовай, iнтанаваць iх, вызначаць асаблiвасцi будовы, выкарыстоўваць у маўленнi, ставiць знакi прыпынку; карыстацца цытатамi ў адпаведнасцi з мэтай i характарам выказвання; замяняць простую мову ўскоснай i наадварот; ствараць тэксты- разважаннi дыскусiйнага характару, складаць тэксты пра гiсторыю i прыроду роднага краю. Валодаць: пунктуацыйнымi нормамi пры пiсьмовым афармленнi канструкцый з простай i ўскоснай мовай, нормамi беларускай лiтаратурнай мовы пры падрыхтоўцы ўласных вусных i пiсьмовых выказванняў. Падагульненне i сiстэматызацыя вывучанага за год (5 гадзiн) Сiнтаксiс як раздзел граматыкi, яго асноўныя адзiнкi i iх характарыстыка. Узаемасувязь сiнтаксiсу, лексiкi i марфалогii. Нормы лiтаратурнага вымаўлення. Паўтарэнне складаных пытанняў арфаграфii i пунктуацыi.

47 Асноўныя патрабаваннi да вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў Ведаць: асноўныя адзiнкi сiнтаксiсу. Умець: выяўляць у тэкстах складаныя сказы розных тыпаў; ставiць знакi прыпынку на мяжы частак складаных сказаў; ствараць складаныя сказы розных тыпаў; пунктуацыйна правiльна афармляць сказы з простай мовай. Валодаць: вывучанымi арфаэпiчнымi, акцэнталагiчнымi, лексiчнымi, фразеалагiчнымi, словаўтваральнымi, марфалагiчнымi, сiнтаксiчнымi, арфаграфiчнымi i пунктуацыйнымi нормамi сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы.